У Мінску на 100 сямей прыходзіцца 43 аўтамабілі, 86 камп’ютараў і 4 «талеркі»
У сярэднім у Мінску на 100 хатніх гаспадарак прыходзіцца 43 легкавыя аўтамабілі, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні горада.
У 2002 годзе гэтая лічба складала 25 аўтамабіляў на 100 гаспадарак.
Паводле звестак выбарачнага абследавання, на 1 кастрычніка 2012 года ў сярэднім на 100 хатніх гаспадарак горада прыходзілася 104 халадзільнікі і 22 маразільнікі, 161 тэлевізар, чатыры спадарожнікавыя антэны, 92 пральныя машыны (у тым ліку 88 аўтаматычных пральных машын), 87 пыласосаў, дзве посудамыйныя машыны, 74 мікрахвалевыя печы, 86 персанальных камп'ютараў, сем відэакамер, 43 лічбавыя фотакамеры, 223 мабільныя тэлефоны.
Не з'яўляецца сёння раскошай персанальны камп'ютар, які маецца практычна ў кожнай сям'і. Калі ў 2002 годзе ў сярэднім на 100 хатніх гаспадарак прыходзілася 9 персанальных камп'ютараў, то ў 2012 годзе -- 86.
Каментары