Грамадства22

Сярод перададзеных Польшчай Беларусі — таксіст з «Паспалітага рушэння» Уладзіслаў Надзейка

Дзяржаўнае агенцтва БелТА апублікавала рэпартаж з сустрэчы на мяжы лукашэнкаўскіх і расійскіх шпіёнаў, перададзеных Польшчай у Беларусь у рамках сённяшняга абмену. Пры гэтым былі названыя яшчэ два прозвішчы, якія раней не гучалі.

Затрыманы Уладзіслаў Надзейка. Фота з яго выдаленай старонкі ў Аднакласніках

Сярод тых, хто быў перададзены з Польшчы ў Беларусь, акрамя раней вядомых высокапастаўленага малдаўскага спецслужбіста і адначасова беларускага шпіёна Аляксандра Бэлана і расіян Аляксандра Буцягіна ды Ніны Паповай, названы таксама беларус Уладзіслаў Надзейка. Ён працаваў таксістам у Беластоку, быў удзельнікам Беластоцкай харугвы «Паспалітага рушэння» і адначасова займаўся шпіёнскай дзейнасцю.

Што тычыцца людзей, перададзеных з Беларусі ў Польшчу, то акрамя раней ужо вядомых Андрэя Пачобута і Гжэгажа Гавела, прагучала імя Томаша Бярозы — грамадзяніна Польшчы, які быў жанаты з беларускай і жыў з сям'ёй у Кобрыне. У 2024 годзе ён быў асуджаны па ч.1 арт. 358‑1 КК (агентурная дзейнасць) і арт. 358 (шпіянаж) на 14 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Томаш Бяроза

Цікава, аднак, што перад гэтым прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што разам з Пачобутам і Гавелам вызвалены не названы ім грамадзянін Беларусі, які супрацоўнічаў з польскімі спецслужбамі. Пад гэта акрэсленне падыходзіў Дзмітрый Пазнякоў, якога судзілі па адной справе з Бярозам, але не сам Бяроза. 

Каментары2

  • Федзя
    28.04.2026
    У яго ж на дупе напiсана i бачна што ен лукашыст
  • vilnietis
    29.04.2026
    Помню, когда «Паспалітага рушэння» запретили доступ на военные объекты Литвы, какой шум вы подняли.

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах10

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму6

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн3

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы19

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку2

«У дзяўчыны быў дыпламатычны імунітэт — ад расійскай амбасады». Як агенты спрабавалі трапіць на канферэнцыі з удзелам беларусаў2

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

За апошнія 75 гадоў больш за мільён старажытных артэфактаў вярнуліся ў краіны паходжання3

«Яндэкс» заявіў, што ўсе ягоныя суперкамп'ютары ацалелі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах10

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць