Грамадства1919

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя

Пакуль расійская армія штурмуе гарады Данеччыны, афіцыйны Мінск спрабуе атрымаць эканамічныя дывідэнды ад вайны. Новае расследаванне «Укрінформ» у супрацоўніцтве з «Белпол» гаворыць, што рэжым Лукашэнкі з 2023 года просіць Крэмль перадаць беларускім прадпрыемствам радовішчы белай гліны пад Дружкоўкай. 

Каалін, украінская белая гліна, цэніцца ў свеце. Ва Украіне знаходзіцца амаль 10 працэнтаў яе сусветных запасаў.

Да 2022 года Беларусь атрымлівала адсюль амаль усю сыравіну для сваёй керамічнай прамысловасці. Пасля пачатку паўнамаштабнага расійскага ўварвання пастаўкі ў Беларусь былі спыненыя, але, як высвятляецца, не цалкам. Дакументы, атрыманыя арганізацыяй «Белпол», сведчаць, што беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы працягваюць атрымліваць украінскую сыравіну — цяпер з тэрыторыі Данецкай вобласці, акупаванай Расіяй.

У той жа час чыноўнікі ў Мінску спрабавалі дасягнуць дамоўленасці з Масквой аб усталяванні кантролю над украінскімі радовішчамі кааліну ў Данецкай вобласці.

Паводле даных арганізацыі «Белпол» і выдання «Укрінформ», дзяржаўныя прадпрыемствы «Керамін» і «Бярозабудматэрыялы» сістэматычна атрымліваюць украінскую сыравіну праз расійскія фірмы-пракладкі, выкарыстоўваючы рэсурсы захопленых радовішчаў.

Як адзначае афіцыйны прадстаўнік «Белпол» Уладзімір Жыгар, «для беларускай керамічнай галіны ўкраінскі каалін — базавы элемент канкурэнтаздольнасці», і пасля 2022 года ў краіне сфармаваўся дэфіцыт, які немагчыма было пакрыць без страты якасці прадукцыі.

Ключавым пастаўшчыком у схеме выступае данецкае ТАА «Ніка Трэйд Інвест», якое здабывае гліну на радовішчы «Белая Балка» ў Валнавахскім раёне. Паводле дакументаў, толькі зафіксаваны аб'ём паставак перавышае 7,5 млн долараў, а лагістыка ідзе чыгункай і аўтатранспартам праз Растоў-на-Доне на беларускія прадпрыемствы.

Акрамя выкарыстання ўжо захопленых рэсурсаў, афіцыйны Мінск на высокім узроўні спрабаваў захаваць за сабой радовішчы, якія Расія яшчэ нават не змагла акупаваць.

Згодна з лістом Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва РБ на імя Аляксандра Лукашэнкі ад 1 ліпеня 2024 года, яшчэ ў 2023 годзе вяліся перамовы аб арэндзе радовішчаў каля Дружкоўкі, якія належаць украінскаму ПрАТ «Веска» і застаюцца пад кантролем Украіны.

Расійскі бок тады адказаў, што разгляд пытання «прызнаны заўчасным з-за знаходжання маёмаснага комплексу на непадкантрольнай тэрыторыі».

Нягледзячы на адмовы Масквы, Мінск працягвае настойваць на перадачы гэтых актываў пад свой кантроль у будучыні. У афіцыйнай перапісцы падкрэсліваецца, што «работа па дасягненні дамоўленасцей аб распрацоўцы радовішча кааліну ў Расійскай Федэрацыі Мінбудархітэктуры будзе працягнутая».

Такім чынам, вынікае з публікацыі, гаворка ідзе пра мэтанакіраваную дзяржаўную стратэгію размеркавання ўкраінскіх недраў, што трапяць пад акупацыю. 

Каментары19

  • Табаки
    28.04.2026
    По шакальски как-то... Шакалы
  • дажыліся...
    28.04.2026
    Мая краіна "дзеліць шкуру не забітага мядзведзя ", мая краіна удзельнічае ў вайне і рабаванні суседа...
  • Віленчук
    28.04.2026
    Улады Беларусі ці рэжым Лукашэнкі?

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй3

«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва28

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50003

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?10

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

У Беларусі абнавілі публічную кадастравую карту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць