Грамадства1212

Намеснік генпракурора: Перашкод для выезду Ірыны Халіп за мяжу няма

Прысуд Ірыне Халіп не ўтрымлівае прамой забароны на выезд за мяжу. Аб гэтым БелаПАН заявіў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

«Перашкод для яе выезду за мяжу, зыходзячы з прыгавору, няма. Для гэтага трэба звярнуцца ў орган, які кіруе выкананнем прыгавору, — крымінальна-выканаўчую інспекцыю Партызанскага РУУС Мінска.
Яна за ёю ажыццяўляе прафілактычнае назіранне. Неабходна звярнуцца туды з заявай, якую Халіп хацела б выкласці. Начальнік інспекцыі разгледзіць яе і прыме законнае рашэнне», — сказаў намеснік генпракурора.

Нагадаем, Ірына Халіп, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які атрымаў палітычнае прыстанішча ў Вялікабрытаніі, у маі 2011 года была прызнаная вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках пасля выбараў 19 снежня 2010 года і асуджаная на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

Яна не мае права пакідаць Мінск, абавязана кожны тыдзень адзначацца ў міліцыі і быць дома пасля 22.00.
Тэрмін адтэрміноўкі заканчваецца 17 ліпеня гэтага года, пасля чаго справа Халіп будзе паўторна разгледжаная ў судзе, які вырашыць, вызваліць яе, адправіць у калонію або пакінуць у тым жа статусе яшчэ на нейкі тэрмін.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка неаднаразова (у інтэрв’ю брытанскім журналістам 9 кастрычніка 2012 года, на прэс-канферэнцыі 15 студзеня 2013 года) гаварыў аб тым, што Халіп можа выязджаць з краіны, і абяцаў арганізаваць ёй такую магчымасць.

У прыватнасці, 15 студзеня кіраўнік дзяржавы заявіў: «Калі вы хочаце яе кудысьці павезці, заўтра ідзіце да генеральнага пракурора. У мяне ёсць адпаведныя паўнамоцтвы, вы яе можаце забраць і павезці. Але яна не паедзе». Паводле слоў Лукашэнкі, «Ірына — разумная жанчына, яна цудоўна разумее: сёння яна ахвяра рэжыму, заўтра пра яе забудуць. Вось, напэўна, таму яна і не паехала».

Як паведаміў намеснік генпракурора, цяпер Халіп па прыгаворы суда адбывае «іншыя меры крымінальнай адказнасці».

«Гэта яе статус», — сказаў ён. І, паводле слоў Аляксея Стука, генеральная пракуратура не мае звестак аб яго змяненні пасля прэс-канферэнцыі 15 студзеня.

Намеснік генеральнага пракурора таксама звярнуў увагу на тое, што Халіп не знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Пэўныя абмежаванні на яе накладзеныя прыгаворам суда.

*** Гэтыя абмежаванні прапісаныя ў арт. 77 Крымінальнага кодэкса «Асуджэнне з адтэрміноўкай выканання пакарання». Пункт 4 абвяшчае: «Пры адтэрміноўцы выканання пакарання суд можа абавязаць асуджанага <…> не мяняць месца жыхарства без згоды органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага, не выязджаць па асабістых справах на тэрмін больш чым адзін месяц за межы раёна (горада) месца жыхарства, перыядычна з’яўляцца ў гэты орган для рэгістрацыі, знаходзіцца пасля наступлення пэўнага часу па месцы жыхарства, не наведваць пэўныя месцы.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць