Здарэнні44

Расійская міліцыя прадухіліла «каранаванне» трох беларускіх злачынцаў

Буйная спецаперацыя пад Масквою: міліцыя пры падтрыманні СОБРу затрымала з’езд крымінальных аўтарытэтаў. Сярод іх былі і беларускія злачынцы са стажам. Трое беларусаў паехалі якраз каб атрымаць статус гэтак званых «вароў у законе».

Беларускіх і расейскіх вароў у законе ды іхных памагатых узялі ў рэстаране «Сямейны эліт-клуб» у пасёлку Ніколіна Гара пад Масквою, непадалёк ад трасы Берасце-Масква. Усяго 23 чалавекі.
Вары сабраліся нібыта каб адзначыць дзень народзінаў аўтарытэта Аляксандра Бора-Цімашэнкі. Ён жа Бульбаш, ён жа Цімоха, ён жа Саша Гомельскі.

ВІКТАР ФЕДАРОВІЧ, ЖУРНАЛІСТ:

«Ён у свой час жыў у ЗША, там ледзь не трапіў у сур’ёзную бяду за адмыванне грошай.

Яго нават называлі правай рукой вядомага, цяпер пакойнага, аўтарытэта — Япончыка».

Паводле аператыўнай інфармацыі, злачынцы з’ехаліся не на святочны торт, а каб каранаваць новых вароў — трох чалавек з Беларусі.

Прадстаўнікі так званага клана Таро планавалі выпрацаваць план далейшых дзеянняў пасля забойства ў Маскве лідэра варожай групоўкі Дзеда Хасана — вара ў законе Аслана Усаяна.
Усаян быў лідарам каўказцаў ды ўплываў на большасць расейскі груповак — вырашаў канфлікты, «каранаваў» аўтарытэтаў.

Дзед Хасан — не адзіны грузінскі «вор у законе», што жыў і «працаваў» у Расеі. Аўтарытэты паўцякалі туды, калі прэзідэнт Грузіі ўвёў крымінальную адказнасць проста за статус «вора». Прызнаў сябе «ворам» — сеў. Не прызнаў — згубіў аўтарытэт. А вось Аляксандр Лукашэнка пайшоў сваім шляхам, менш публічным.

Яшчэ ў 2001-м годзе, калі ўсе абмяркоўвалі знікненне апазіцыйных палітыкаў, Лукашэнка сказаў, што трымае ў кулаку ўсіх беларускіх крымінальных лідараў, а нязгодныя проста зніклі. Ды прывёў у прыклад вара Уладзіміра Кляшча па мянушцы Шчаўлік, чый лёс цяпер невядомы.

АНДРЭЙ КЛІМАЎ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ:

«Вор мусіць сядзець у турме, кажучы словамі Глеба Жыглова. Не проста злачынца, а крымінальны аўтарытэт. А калі ён падчас арышту нейкім чынам яшчэ і будзе пазбаўлены жыцця — задача вырашаная».

Аднак колькасць вароў у законе з Беларусі толькі расце. Што праўда,

аўтарытэты карануюць не толькі прызнаных крымінальнікаў, а нават ні разу не судзімых, але ўплывовых злачынцаў беларускага паходжання.

ВІКТАР ФЕДАРОВІЧ, ЖУРНАЛІСТ:

«Можна навесці парадак на асобна ўзятай тэрыторыі, але чым больш Беларусь і Расея будуць інтэгравацца — эканомікамі ці палітыкамі — тым больш будзе нарастаць напружанасць з боку прафесійнага крыміналу».

Хаця беларускімі тых аўтарытэтаў можна назваць толькі ўмоўна.

Для вароў у законе мяжы з Расеяй няма, і крымінальныя справы яны вядуць у сваёй саюзнай вараўской дзяржаве.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё47

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё

Усе навіны →
Усе навіны

Трохразовы ўладальнік футбольнага «Залатога мяча» кінуў працу, каб даглядаць хворую жонку5

Макрон адхіліць запрашэнне Трампа ўвайсці ў склад Рады міру5

У Полацку ліквідавалі стогадовую друкарню, названую ў гонар Францішка Скарыны

Мінчукі зразаюць дарогу ў цэнтры проста па Свіслачы. Супраць іх плануюцца рэйды4

У Пружанскім раёне гарэла царква

Беларуска ела бабруйскі зефір і знайшла ў ім кавалачкі дрэва11

У Добрушы на Вадохрышча каля купелі паставілі ледзяную фотазону ФОТАФАКТ

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу24

Памёр заснавальнік моднага дома Valentino

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё47

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць