Культура1919

Расійскі тэлеканал ТВ-3 раптоўна стаў беларускім

«Мы збіраемся палепшыць кантэнт» — тлумачаць супрацоўнікі канала.

У інтэрнэце шырока абмяркоўваецца кардынальная змена кантэнту тэлеканала ТВ-3, які замест таго, каб трансляваць расейскую праграму перадач, як гэта было раней, пачаў даваць у эфір зусім іншыя праграмы і фільмы.

Да таго ж ТВ-3 трошкі змяніў лагатып.

Здзіўленым гледачам на сайце расейскага канала растлумачылі: «З 1 студзеня ТВ3 на тэрыторыі Беларусі няма. Тое, што вы бачыце ў эфіры, гэта мясцовы канал. Да нас ён дачынення не мае».

«Мы транслюем не расейскі, а беларускі тэлеканал, — пацвердзілі „НН“ у аддзеле маркетынга МТІС. — І раней не ўсе перадачы, якія ішлі ў расейскай версіі, траплялі ў беларускую. Гэта адбывалася праз тое, што не ўсе правы на тэлеперадачы былі ачышчаныя для Беларусі. Але з 21 студзеня канал ТВ-3 даслаў нам паперу пра змену ў вяшчанні».

Начальнік аддзелу продажаў тэлеканала ТВ-3 Таццяна, дакладней, ягонай беларускай рэдакцыі тлумачыць, што змена фармату робіцца для паляпшэння якасці кантэнту.

«З расейскай версіі мы будзем браць толькі некаторыя дакументальныя стужкі, —
тлумачыць спадарыня Таццяна. — Мы збіраемся перайсці цалкам на беларускі кантэнт. Пэўны час мы будзем паказваць расейскія перадачы, але іх будзе меней — у асноўным гэта дакументалістыка».

Калі канал пераходзіць цалкам на беларускі кантэнт, ці не варта чакаць на ім з’яўлення беларускамоўных фільмаў і перадач?

«На жаль, беларускамоўных праграм у нас не будзе, — кажа спадарыня Таццяна. —

Пад беларускім кантэнтам мы маем на ўвазе не той, які створаны ў Беларусі, а той які закупляе беларускі бок. То бок, мы будзем купляць перадачы ВВС, а таксама некаторыя расійскія серыялы».

Канал ТВ-3 быў сфакусаваны на фільмах, гэта ягоная рыса застанецца нязменнай — наадварот, з’явіліся кіраўніцтва канала збіраецца ўвесці шэраг новых праектаў, якія будуць дэманстраваць класіку сусветнага кіно.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі9

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць