Кампанія «Доктар Веб» — расійскі вытворца антывірусных сродкаў абароны інфармацыі пад маркай Dr. Web — правядзе 20 лютага ў Мінску канферэнцыю для партнёраў у Беларусі.
Як паведамілі БелаПАН у
На мерапрыемстве 20 лютага будуць прадстаўлены чатыры даклады, прысвечаныя розным аспектам арганізацыі інфармацыйнай бяспекі. Эксперты кампаніі «Доктар Веб» раскажуць аб самых небяспечных кіберпагрозах для сучаснага бізнесу, а таксама аб міфах у сферы інфармацыйнай бяспекі і аб тым, як імі з поспехам карыстаюцца крымінальныя групоўкі. Партнёрам кампаніі будуць прадстаўлены розныя маркетынгавыя інструменты, якія дазваляюць паспяхова прасоўваць Dr. Web у Беларусі, а таксама іншыя перавагі супрацоўніцтва з адным з вядучых расійскіх антывірусных распрацоўшчыкаў. Таксама вялікая ўвага будзе нададзена новым прадуктам і тэхналогіям Dr. Web, прадстаўленым за апошнія месяцы.
Аб перавагах супрацоўніцтва з кампаніяй, тэхналагічных навінках Dr. Web, а таксама самых сучасных і небяспечных пагрозах карпаратыўнай бяспецы раскажуць генеральны дырэктар «Доктар Веб» Барыс Шароў і вядучы аналітк аддзела развіцця кампаніі Вячаслаў Мядзведзеў
Каментары