Грамадства3636

Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін сышоў у адстаўку, яго часова замяніў Кісель

25 лютага Папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна [г.н. 1954] аб адстаўцы з кіравання Віцебскай дыяцэзіяй у Беларусі. Адначасова Папа прызначыў Апостальскім адміністратарам sede vacante et ad nutum Sanctae Sedis Віцебскай дыяцэзіі ксяндза прэлата Францішка Кіселя, да гэтага Генеральнага вікарыя той жа дыяцэзіі.

Кс. Францішак Кісель нарадзіўся 1 красавіка 1959 г. на Глыбочынне. Пасля заканчэння школы і вучобы ў Віцебскім тэхнікуме сувязі служыў у войску. У 1982 г. паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе, пасля заканчэння якой атрымаў святарскае пасвячэнне ў 1987 г. У якасці святара пачаў сваё служэнне ў латвійскім марыйным санктуарыі ў Аглоне, а потым працаваў ў Браславе. Восенню 1992 г. быў пераведзены ў Полацк, дзе служыць ужо на працягу больш чым 20 гадоў. За гэты час, дзякуючы яго намаганням, у горадзе быў пабудаваны касцёл св. Андрэя Баболі – сімвал адраджэння каталіцтва на Полаччыне. Акрамя таго, у суседнім Новаполацку, ён заснаваў парафію Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Ад стварэння Віцебскай дыяцэзіі ў 1999 г. кс. Кісель з’яўляўся яе Генеральным вікарыем.

Біскуп Уладзіслаў Блін быў прызначаны біскупам Віцебскай дыяцэзіі 13 кастрычніка 1999 г. дэкрэтам папы Яна Паўла ІІ. Біскупскую сакру атрымаў 20 лістапада 1999 г. з рук кардынала Казіміра Свёнтка.

14 чэрвеня 2006 г. абраны намеснікам старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі. З’яўляўся старшынёй Экуменічнай камісіі, а таксама Камісіі агульнага душпастырства епіскапату Беларусі.

Каментары36

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення1

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі1

У Мінабароны патлумачылі, чаму людзей хапаюць на вайсковыя зборы раптоўна21

Расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош4

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

Чаму беларускія правы на кіраванне часам не мяняюць на польскія без экзамену? Ёсць юрыдычная калізія2

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой40

«Мне не варта было піць». Топавая аўстралійская журналістка выбачылася за п'яны рэпартаж з Алімпіяды2

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?11

У Мінску хочуць пабудаваць мост паміж Брылевічамі і Курасоўшчынай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення1

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць