Культура22

Да канца красавіка будзе распрацаваны праект развіцця тэрыторыі Брэсцкай крэпасці

Да канца красавіка будзе распрацаваны майстар-план праекта «Брэст 2019».
Пра гэта было заяўлена па выніках нарады, дзе былі абмеркаваныя канцэпцыі праекта, які прадугледжвае развіццё тэрыторыі Брэсцкай крэпасці і прылеглага да яе гістарычнага квартала Брэста (у межах вуліцы Леніна, трасы М1 і вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці).

Паводле слоў эксперта праекта, генеральнага дырэктара ТАА «Інстытут Ленгіпрагор» Юрыя Пералыгіна (Санкт-Пецярбург, Расія), нарада, што прайшла 6 сакавіка, з’яўлялася адным з этапаў падрыхтоўчай працы над праектам.

«Мы загадзя папрасілі чатыры аўтарскія калектывы архітэктараў з Брэста, Кіева, Масквы і Ульянаўска падрыхтаваць свае планы рэалізацыі гэтага праекта і абмеркавалі іх учора. Пасля гэтага, таксама падчас абмеркавання, сабралі выкладзеныя ў гэтых праектах станоўчыя ідэі, з якімі трэба далей працаваць, — сказаў Пералыгін. — Гэта і ёсць першы вынік таго, што мы назвалі структурнымі кансультацыямі. Зараз чакаецца яшчэ месяц дапрацоўкі ідэй, якія могуць легчы ў аснову наступнага кроку: стварэнне майстар-плана».

Як было заяўлена, у канцы красавіка ў Брэсце плануецца правядзенне міжнароднага семінара з запрашэннем шырокага кола экспертаў, дзе будзе разгледжаны гэты майстар-план.

Запуск праекта адбыўся ў лістападзе 2012 года на міжнародным семінары ў Брэсце, арганізаваным Брэцкім гарвыканкамам і расійскай Асацыяцыяй менеджараў культуры пры падтрымцы міністра спорту і турызму Беларусі. На ім была разгледжана перспектыва стварэння міжнароднага культурна-гістарычнага цэнтра на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.

Задачы праекта «Брэст 2019» — сфарміраваць эфектыўную культурна-турыстычную індустрыю, арыентаваную на павышэнне інвестыцыйнай прыцягальнасці рэгіёну, стварэнне новых працоўных месцаў, развіццё гарадской інфраструктуры, павелічэнне даходаў горада і краіны ад турызму.

Праект прымеркаваны да 1000-годдзя Брэста, якое будзе адзначацца ў 2019 годзе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі8

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікавалі рэйтынг самых маладых мільярдэраў свету

Праблема з некарэктнымі балансамі на картках узнікла ў шасці банкаў2

На Случчыне са стральбой затрымалі мужчыну, падазраванага ў выкраданні дзяўчыны

Рамзан Кадыраў тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Кажуць, што яго тэрмінова шпіталізавалі ў Маскве4

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому1

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі8

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць