Улада44

Як смерць Чавэса паўплывае на нафтавыя і вайсковыя пагадненні

Смерць прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавэса можа балюча адбіцца на эканамічных стасунках паміж Беларусьсю і Венэсуэлай.

Стасункі паміж краінамі, адзначаюць эксперты, трымаліся выключна на асабістым сяброўстве паміж Уга Чавэсам і Аляксандрам Лукашэнкам.

Смерць Чавэса можа змяніць замежную палітыку і адбіцца на гандлёвым балансе паміж краінамі. Як гэта паўплывае на самыя гучныя беларуска-венесуэльскія праекты — дастаўкі венесуэльскай нафты і супрацоўніцтва ў вайскова-тэхнічнай сферы?

Гандлёвы зварот паміж Беларусьсю і Венесуэлай рос год ад году: калі ў 2000 годзе ён складаў каля 2 млн даляраў, то ў 2010 дасягнуў 1,3 мільярда.

Венесуэла заняла месца ў дзясятцы важных замежнаэканамічных партнёраў Беларусі.

Венесуэла прыйшла на дапамогу ўладам Беларусі ў найбольш важным эканамічным пытанні — жорсткіх перамовах па пастаўцы нафты з Расеі.
Калі Расея паспрабавала шантажаваць кіраўніка Беларусі, увёўшы мыта на нафту, Уга Чавэс з Аляксандрам Лукашэнкам дамовіліся, што нафта паедзе ў Беларусь танкерам з Лацінскай Амерыкі.

Што будзе з венесуэльскім нафтавым праектам пасьля смерці Чавэса, тлумачыць эксперт Тацяна Манёнак:

«І тады сур’ёзныя аналітыкі казалі, што нафта з Венесуэлы не магла быць сур’ёзнай альтэрнатывай. Гэта дорага. Але здзелка гэтая была непрызрыстая. Мы не ведаем усіх дэталяў.
Магчыма, былі бонусныя даставы. І ў гэтым быў сэнс. Але ж Беларусь усё адно адмовілася яшчэ ў першым паўгоддзі мінулага году. І я не думаю, што гэты праект будзе адноўлены, бо ёсць зацікаўленасць расейскіх кампаніяў, якія атрымалі права летась упершыню перапрацоўваць да паловы нафты, што імпартуецца з Расійскай Федэрацыі.

Ёсць паміж нашымі краінамі сумесныя прадпрыемствы, ідзе будаўніцтва жытла, вядзецца перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі.

Адзін з самых важных праектаў,у якім была зацікаўленая Венесуэла, і які сапраўды можа не пацярпець ад такіх знешніх прычынаў як смерць Уга Чавэса — гэта супраца ў вайскова-тэхнічнай сферы.

Менавіта Беларусь была абраная венесуэльскім кіраўніцтвам як каардынатар стварэння адзінай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Венесуэлы.

Такая супраца была выгадная і Беларусі, і Венесуэле.

Меркавалася, што Беларусь атрымае прыбытак у памеры мільярда даляраў, і будзе абслугоўваць СПА Венесуэлы доўгія дзясяткі гадоў.
Выглядае, што гэты праект можа сапраўды стаць доўгатэрміновым, — кажа экспэрт Аляксандар Алесін:

«Кантракт гэты ацэньваўся ў 1 мільярд даляраў, і яшчэ былі перспектывы дадатковых замоваў. Каля 500 мільёнаў даляраў у якасці перадаплаты былі выплачаныя. Вялікая частка працаў ужо выкананая. Частка зенітна-ракетных комплексаў Пячора 2М дастаўленыя ў траўні 2012 году. Усяго там планавалася змясціць 20 базаў СПА, 20 раёнаў. Частка з іх ужо на ўзбраенні. Яны мусілі абараняць найважнейшыя прадпрыемствы металургіі, транспартныя цэнтры, нафтаперапрацоўчыя заводы, аэрапорты, порты і так далей».

Алесін лічыць, што супраца ў гэтай сферы аніяк не мусіць пацярпець ад змены ўлады ў Венесуэле, нездарма амбасадарам у Каракас накіраваны былы камандуючы ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс26

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі13

На эканамічным форуме ў Пецярбургу паказалі расійскіх робатаў. Нават Z-патрыёты палічылі іх ганьбай8

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі3

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ9

Беларусы зараз могуць браць крэдыт на Wildberries1

Жыхарка Берліна стала сусветнай рэкардсменкай па колькасці марафонаў

Судовыя эксперты сабралі табурэтку па кавалках, каб дапамагчы аднавіць карціну забойства1

«Ажыятаж вялікі». Беларусаў запрашаюць на палі півоняў

У Барысаве шпіталізавалі 28 дашкольнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс26

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць