Саннікаў, Бандарэнка, Марына Адамовіч, Наста Дашкевіч — на варшаўскай акцыі ў падтрымку палітвязняў — фота
Акцыя салідарнасці прайшла ў цэнтры польскай сталіцы ўвечары 8 сакавіка. Яна адбылася ў людным месцы Варшавы — каля касцёла Святой Ганны на Кракаўскім прадмесці.
У акцыі ўзялі ўдзел лідар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў, жонкі беларускіх палітвязняў Марына Адамовіч і Анастасія Дашкевіч, дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка, галоўны рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна і іншыя.
Удзельнікі мерапрыемства трымалі беларускія нацыянальныя сцягі, а таксама партрэты Зьмітра Дашкевіча і Мікалая Статкевіча. Яны патрабавалі вызвалення ўсіх 13 беларускіх палітычных вязняў.
Арганізатарам акцыі выступіў офіс дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага.
-
«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей
-
«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога
-
У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі
Каментары