Звольнены намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Жыгуліч. Адпаведная пастанова Савета міністраў № 196 ад 20 сакавіка 2013 года апублікавана на Нацыянальным прававымінтэрнэт-партале .
У пастанове адзначаецца, што Жыгуліч вызвалены ад пасады «ў сувязі з невыкананнем абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай (падпункт 1.4 пункта 1 артыкула 40 закона Беларусі ад 14 чэрвеня 2003 года „Аб дзяржаўнай службе“)».
Намеснікам кіраўніка ДКНТ Жыгуліч быў прызначаны 30 чэрвеня 2011 года.
Цяпер чытаюць
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары