Здарэнні77

Пакуль жонка была ў бальніцы, забілі яе мужа і спалілі жытло

25 сакавіка ў пары чакалася трэцяя гадавіна вяселля.

«12 сакавіка каля 3.00 беспрацоўны мясцовы жыхар, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, падчас сваркі на глебе непрыязных адносінаў нанёс не менш за дваццаць удараў нажом па розных частках цела, ад якіх пацярпелы на месцы памёр, пасля чаго падпаліў дом і збег». Сухая міліцэйская зводка. А за будзённасцю следчых — трагедыя маладой сям’і.

Загінулы — 26-гадовы жыхар Вілейкі Аляксандр. За некалькі дзён да трагедыі ён адвёз жонку з маленькім сынам у бальніцу. Калі яны вярнуліся, ні мужа, ні таты, ні дома — засталіся адны і без нічога.

«Я сябраваў з Сашам. Ягоная жонка Марына — моцны чалавек, не падае выгляду, як ёй цяжка, хаця мо душа і крычыць, — расказаў сябра сям’і Аляксей. — У тую ноч, а 5 раніцы, Саша павінен быў ехаць у Бараўляны забіраць Марыну з сынам — 2-гадоваму Андрэю зрабілі аперацыю. Сын і ў дзень пахавання ляжаў з тэмпературай у дзядулі з бабуляй — не ўзялі на развітанне з татам».

Аляксандра знайшлі мёртвым на падлозе выратавальнікі.
Калі яны прыехалі па выкліку суседзяў, што пабачылі задымленасць, палова дома ўжо палала. З другой часткі з атручваннем дымам вынеслі пенсіянерку — жывую.

Палову дома яшчэ бацькі Алякандра купілі пад лецішча, хоць ён і знаходзіцца ў цэнтры Вілейкі. А калі ў Сашы і Марыны нарадзіўся сын, то маладыя пераехалі туды жыць. 25 сакавіка ў іх мусіла быць чарговая гадавіна вяселля — 3 гады.

«Людзей на пахаванні было шмат: не ўсе нават маглі падысці да труны — стаялі на ўваходзе на могілкі... Калі затрымалі падазраваных, яны ва ўсім прызналіся.
Мэта нібыта была ясная — забіць, абрабаваць, спаліць. Ён забіваў, а яна падпальвала», — расказвае Аляксей. Ён пачуў такую версію ад міліцыянтаў. У Следчым камітэце ж пакуль скупа паведамляюць, што затрыманых двое — мужчына і жанчына. Але Вілейка — горад невялікі, і мясцовыя ведаюць, каго затрымалі. Павел і Наста — муж і жонка. Яму — 35, ёй — 24. Наркаманы.

Абмяркоўваюць і розныя версіі таго, што адбылося. Адна з іх — Саша напярэдадні прагаварыўся дзесьці, што мае грошы. «У яго былі вялікія грошы, але не на руках, а перадаў сябру. І ён не з тых, хто выхваляўся б гэтым. Ён машыны з-за мяжы ганяў. Можа нешта прадчуваў ці пасварыўся тады з кімсьці, што грошы — 17000 даляраў — дома не пакінуў. Ён атрымаў замову і мусіў праз некалькі дзён ехаць у Літву па аўто», — расказаў Аляксей.

Сябра сям’і не ўяўляе, чаму менавіта да Сашы прыйшла тая пара. Кажа, што не ведае нават агульных знаёмых паміж імі.
«Ён жыў нядрэнна — свой дом, на «БМВ-7» ездзіў, сябры былі ўплывовыя... Не стаў бы і кантактаваць з наркаманамі».

Крымінальную справу завялі па факце забойства з асаблівай жорсткасцю. Калі дакажуць віну затрыманых, ім пагражае пакаранне ад васьмі гадоў турмы ажно да расстрэлу.

***

Падобны выпадак адбыўся 7 сакавіка ў Старадарожскім раёне. 62-гадовы пенсіянер выпіваў дома ў вёсцы Новы Рабак з 23-гадовым маладзёнам. Узкніла сварка, і хлопец забіў дзеда: кіем прабіў грудзіну і пашкодзіў лёгкія. А каб схаваць забойства, падпаліў дом. Падазраванага затрымалі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні33

На трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі сёння будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый

Праз некалькі дзён прыйдзе адліга

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць