У суботу, 23 сакавіка, жыхарка Алёхнавічаў (Маладзечанскі раён) ішла на працу. Раптам яе дагнаў незнаёмы мужчына і прыставіў да горла нож. Жанчына падумала, што ён жартуе. Пачала яму казаць: «Ты што, жартуеш?» Мужчына прыціснуў яе да сябе яшчэ мацней.
Жанчына дакранулася да прадмета, які быў прыстаўлены да горла, і зразумела — гэта нож.
Яна спужалася, кінула сумку і ўцякла.
Мужчына дастаў з сумкі кашалёк і забраў адтуль ўсе грошы, пасля выкінуў яго разам з нажом.
Жанчына адразу звярнулася ў міліцыю. Праз некалькі гадзін 27- гадовы жыхар вёскі Гарадок быў знойдзены. Ён ужо пад вартай.
Каментары