Усяго патроху33

Саша і Сярожа: Культавыя бармэны, якія налівалі на потных рэйвах у 90-я

Легендарныя і неразлучныя Саша і Сяргей Кусенкі ўпершыню расказваюць пра сябе і цвярозы падыход да жыцця.

Яны налівалі на потных рэйвах у 90-я. Лічыліся бар-фэйсамі культавага «Рэактара». Некалькі пакаленняў менскіх тусоўшчыкаў азартна пілі з іх лёгкіх рук, імкліва прасаджваючы бацькоўскія грошы. 38-гадовыя браты-блізнюкі Саша і Сяргей Кусенкі дакладна ведаюць пра нас болей за нас саміх. Прынамсі, яны ўсё памятаюць. Легендарныя і неразлучныя бармены клуба Re:Public упершыню расказваюць пра сябе і цвярозы падыход да жыцця — эксклюзіўна для 34mag.net.

*Мы выраслі ў прыватным сектары ў раёне Камвольнага камбіната. Падчас перабудовы гэтыя дамы знеслі, але ж усім раздалі кватэры.

*У дзяцінстве мы ўдзельнічалі ў духавым аркестры ДК «Камвольшчык». Спачатку проста стаялі ў першых шэрагах з барабанамі — потым перайшлі на альт-валторны і нават заваёўвалі нейкія ўзнагароды. Таму нам добра чуваць, калі падчас канцэрту музыкі фальшывяць.

*Дзяўчат не бралі вучыцца на афіцыянтак. Калі мы пайшлі ў кулінарнае ПТВ, гэтая прафесія лічылася мужчынскай і нас вельмі сур’ёзна рыхтавалі. Бывала, прыходзіў адміністратар, які калісьці абслугоўваў Брэжнева, усіх строіў у лінейку і пачынаў правяраць: хто забыўся на расчоску, у каго пінжак не такі, як трэба… Некаторыя аднагрупнікі пасля заканчэння адкрывалі свае элітныя рэстараны, некаторыя — шынамантажы. Шмат хто памер ад алкагалізму — прафесійная хвароба.

*У 1992 годзе мы пайшлі афіцыянтамі ў рэстаран «Манхэтан» (цяперашні клуб «Юла»). Гэта было вельмі прэстыжнае месца, куды траплялі толькі праз пэўныя сувязі. З тых часоў мы ніколі не працавалі паасобку.

*У 90-я бізнес вёўся па-іншаму. У той час яшчэ існаваў рэкет, а ў людзей было шмат шалёных грошай. Літоўцы, расіяне, цыганы — яны вельмі шчодра адпачывалі і пакідалі шмат «на чай». Вядома, і мы ў той час былі больш прывабнымі хлопцамі.

*У краме «Матрошка» на Камароўцы па талонах прадавалі піва «Белы мядзведзь». Купляючы яго, ты адчуваў сябе вельмі заможным чалавекам.

*У «Рэактары» прайшла палова жыцця. Хоць пра яго і хадзілі чуткі, як пра наркаманскі клуб, але там увесь час быў «біток». У гэты час мы заспелі нейкі пераходны перыяд у жыцці нашай моладзі. Цяпер у «Рэпабліку» людзі з таго часу нас пазнаюць і жартуюць: «У цябе ж яйцы сівыя, а ты ўсё яшчэ працуеш». Дарэчы тады пілі тое самае: у залежнасці ад гаманца. Адзінае, калі чалавек прыходзіў у клуб, ён у 70% прыходзіў з грашыма. Цяпер — гэта 20%. Магчыма, мы былі маладзейшыя, але здавалася, што ў «Рэактар» хадзіла больш сталая, больш адказная публіка.

Працяг гісторыі чытайце па гэтай спасылцы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць