Украіна атрымала першыя аб'ёмы газу праз Венгрыю ў рамках рэверсных паставак з Еўропы, паведаміў прэм'ер-міністр Мікалай Азараў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі са сваім венгерскім калегам Віктарам Орбанам.
«Мне вельмі прыемна паведаміць вам, што сёння ўкраіна-венгерскую мяжу перасекла першая малекула, жарт, вядома, венгерскага газа па рэверснай сістэме паставак ва Украіну», - сказаў Азараў.
Украіна, некалькі гадоў спрабуе знізіць цану на расійскі газ, адначасова шукаючы альтэрнатыўныя крыніцы паставак.У траўні 2012 «Нафтагаз Украіны» і нямецкая RWE заключылі рамачнае пагадненне аб куплі-продажы газу. Пастаўкі ў рамках гэтага пагаднення стартавалі ў лістападзе 2012 года і да сённяшняга дня ажыццяўляліся толькі праз Польшчу.
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары