Здарэнні1313

Мінчук проста так ударыў 10-гадовага сына нажом у жывот

Здарэнне адбылося ў чацвер каля 13 гадзіны.
У аператыўна-дзяжурную частку Партызанскага РУУС паступіла паведамленне, што ў кватэры па вуліцы Уральскай нанесена нажавое раненне 10-гадоваму хлопчыку.

Паводле папярэдніх звестак школьнік знаходзіўся дома разам з бацькам, мама была на працы.

Нечакана падышоўшы да дзіцяці, мужчына нанёс нажавое раненне сыну кухонным нажом у жывот, пасля чаго пакінуў кватэру. Хлопчык, знаходзячыся ў свядомасці, нягледзячы на ​​моцны крывацёк, патэлефанаваў маме.
Тая хутка прыехаўшы дадому, выклікала хуткую дапамогу, якая даставіла дзіця ў бальніцу ў вельмі цяжкім стане.

На пошукі мужчыны былі кінутыя ўсе сілы Партызанскага райупраўлення. Праз гадзіну бацька хлопчыка быў затрыманы ў суседнім квартале.

Свой учынак 35-гадовы рабочы аднаго з ЖЭСаў міліцыянтам не патлумачыў і не аргументаваў. На уліках ў псіханеўралагічных і наркалагічных дыспансерах ён не стаіць.

У дачыненні да падазраванага распачата крымінальная справа. Расследаванне вядзе Следчы камітэт.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ23

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна1

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане4

Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства16

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя10

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ23

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць