Свет22

У Іране арыштавалі сцэнарыста фільма «Простая выпадковасць», намінаванага на «Оскар»

У Іране затрыманы адзін са сцэнарыстаў драмы «Простая выпадковасць» Мехдзі Махмудзян. Арышт адбыўся ўсяго за некалькі тыдняў да цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар», дзе карціна прадстаўлена адразу ў дзвюх намінацыях — за найлепшы сцэнарый і як найлепшы міжнародны фільм.

Як паведамляюць праваабаронцы, Махмудзяна затрымалі ў суботу, 31 студзеня. Афіцыйныя абвінавачванні пакуль не агучаныя, аднак арышт звязваюць з тым, што за некалькі дзён да гэтага сцэнарыст разам з іншымі дзеячамі культуры падпісаў адкрытую заяву. У ёй падпісанты рэзка асудзілі жорсткае падаўленне пратэстаў у краіне і назвалі дзеянні рэжыму Алі Хаменеі «арганізаваным дзяржаўным злачынствам супраць чалавечнасці». Разам з Махмудзянам былі затрыманыя яшчэ двое падпісантаў гэтага ліста.

Рэжысёр фільма Джафар Панахі, які сам неаднаразова падвяргаўся пераследу і турэмнаму зняволенню, выступіў у падтрымку калегі. Ён назваў Махмудзяна «рэдкім маральным арыенцірам». Менавіта сумеснае знаходжанне Панахі і Махмудзяна ў турме падчас папярэдніх рэпрэсій натхніла іх на стварэнне сцэнарыя «Простай выпадковасці».

Фільм, зняты ў Іране таемна, стаў пераможцам Канскага кінафестывалю і вылучаны на «Оскар» ад Францыі.

Сюжэт распавядае гісторыю былога палітвязня, які сустракае свайго мучыцеля і вырашае адпомсціць. У самім Іране паказ стужкі забаронены, а ў Расіі Міністэрства культуры адмовіла фільму ў пракатным пасведчанні, палічыўшы, што ён не адпавядае мясцоваму заканадаўству.

Каментары2

  • Трамп
    02.02.2026
    помощь в пути, иду спасать
  • Žvir
    02.02.2026
    Трамп,
    Padaj isk u sud !
    Na 1 bln.
    U Ajataly josc...

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў11

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У заапарку ў Токіа тры львіцы загінулі ад цеплавога ўдару

Караеў ужо набраў на Гродзеншчыне першы ўзвод нядбайных аграрыяў23

Развітанне з Маяй Кляшторнай пройдзе заўтра3

Расійскі дрон знішчыў драўляную казацкую царкву XVIII стагоддзя на Херсоншчыне1

У Манголіі ўвялі продаж паліва па цотных і няцотных нумарах аўтамабіляў. Краіне адгукаецца залежнасць ад Расіі

Папулярны аксэсуар стаў прычынай аварыйнай пасадкі швейцарскага самалёта

Гомель, Лунінец, Лельчыцы і Іўе больш не лічацца радыеактыўнымі7

«Адвакатка падманула маю жонку». Легендарны бубнач з маршаў Аляксей Санчук расказаў, як адседзеў доўгія шэсць гадоў і пра што нельга маўчаць3

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік стаў бацькам. Яны з сям'ёй перабраліся ў Польшчу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў11

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць