Эканоміка11

Замежная дзяржпазыка Беларусі вырасла на $195 млн ад пачатку года

Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 сакавіка 2013 г. склала 131,6 трлн рублёў і вырасла ў параўнанні з пачаткам года на 2,9 трлн рублёў, або на 2,2%.

Як адзначае Міністэрства фінансаў, павелічэнне дзяржаўнай пазыкі сёлета ў вялікай ступені абумоўлена ростам замежнай дзяржаўнай пазыкі. Па стане на 1 сакавіка яна склала 12,2 млрд даляраў ЗША і павялічылася ад пачатку года на 193,4 млн даляраў ЗША (з улікам курсавых розніц).

У 2013 годзе прыцягнута 486,5 млн даляраў ЗША (у тым ліку чацвёрты транш крэдыту АКФ ЕўрАзЭС у памеры 440 млн даляраў) і ажыццёўлена планавае пагашэнне замежнай дзяржаўнай пазыкі на суму 236,4 млн долараў ЗША (у тым ліку выкананне абавязальніцтваў перад МВФ па крэдыту «стэнд-бай» — 183,6 млн даляраў ЗША і перад урадам Расійскай Федэрацыі на суму 37,5 млн даляраў ЗША).

Унутраная дзяржпазыка па стане на 1 сакавіка 2013 г. склала 26,3 трлн рублёў, павялічыўшыся з пачатку 2013 года на 0,5 трлн рублёў.

Паводле інфармацыі Мінфіна, павелічэнне ўнутранай дзяржаўнай пазыкі ў 2013 годзе абумоўлена размяшчэннем валютных дзяржаўных аблігацый для фізічных асоб і ростам курсу даляра ЗША.

Каментары1

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць