Вінаваты ў ненаўмысным забойстве сваіх шасці дзяцей брытанец прысуджаны да пажыццёвага зняволення. Магістрацкі суд Англіі раней прызнаў Міка Філпата і яго жонку Маірыд, якія наўмысна падпалілі свой дом у Дербішыры, вінаватымі ў ненаўмысным забойстве.
Следства ўстанавіла, што яны хацелі інсцэнаваць пажар, каб дыскрэдытаваць былую палюбоўніцу Міка, якая раней жыла з імі пад адным дахам і выхоўвала чатырох агульных з Мікам дзяцей.
Пасля таго, як жанчына сышла ад Філпатаў, муж вырашыў вярнуць дзяцей, каб атрымліваць на іх дапамогу, а заадно і палепшыць жыллёвыя ўмовы. Ён паскардзіўся ў паліцыю, што былая палюбоўніца пагражае спаліць дом. Затым муж і жонка зрабілі падпал.
Дзверы ў пакой выпадкова заклініла, і ўсе дзеці атруціліся чадам.
Суддзя заявіла, што дзеянні Філпатаў,
які планаваў зрабіць пажар у доме, а потым вызваліць сваіх дзяцей, знаходзіцца па-за межамі разумення любога разважлівага чалавека.
Жонка Філпата была асуджаная да 17 гадоў турмы.
Каментары