Меркаванні11

«У войску мы глядзелі навіны, як на фота ў Гудзіліна, кожны вечар»

Выключэнні складалі вечары, калі прыходзілі камандзіры, а таксама першыя дні ў каранціне. Піша Сямён Печанко.

Магчыма, выкладчык Гродзенскага дзяржуніверсітэта Вадзім Хілюта, які быў адным з экспертаў па справе фотаальбома «Прэс-фота Беларусі-2011», назваў здымак Гудзіліна з войска для адчэпу. Так, каб хутчэй адмахнуцца ад журналіста. Калі ж дапусціць, што загадчык кафедры крымінальнага права і крыміналогіі юрыдычнага факультэта быў шчырым у сваім негатыўным стаўленні да гэтага здымка, то як чалавек, які год служыў у беларускім войску, хачу засведчыць наступнае.

Такую карціну, калі салдаты ўвечары ў паўвока глядзяць «Панараму», займаючыся паралельна сваімі справамі, я назіраў цягам года службы ці не кожны дзень. Як правіла, прагляд навінаў прыпадаў на вольны час, які мы мусілі, акрамя іншага, траціць на падрыхтоўку да наступнага дня. Падшыць падкаўнерык, а калі трэба, то і адпрасаваць форму. Многія ў гэты час вучылі на памяць абавязкі днявальнага, каравульнага і г.д. І вельмі частка каманда днявальнага збірацца каля тэлевізара на прагляд «Панарамы» заспявала нас за гэтымі заняткамі. У кубрык з тэлевізарам мы так і ішлі — хто з недашытым падкаўнерыкам, а хто з канспектам.

Выключэнні складалі вечары, калі ў роту, ці батальён прыходзіў хтосьці з камандзіраў. Раз на тыдзень мог зазірнуць ідэолаг, каб праверыць нас на веданне ўрадавых чыноўнікаў у твар. У такія вечары, натуральна, мы сядзелі ў кубрыку роўненька, і ўважліва глядзелі тэлевізар. Ніхто пры гэтым ні чым іншым не займаўся.

І, канечне, першыя дні ў войску, каранцін. Тады нам часцяком даводзілася глядзець навіны стоячы па струнцы, з зацягнутымі, нібы ў восаў, рамянямі таліямі, і з глуха зашпіленымі каўнярамі. Так нас выхоўвалі сяржанты за нейкія правіны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя5

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

Памёр Юрый Хашчавацкі10

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»16

Дырэктар мінскай СТА прадаў як свой аўтамабіль кліента

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ8

Viva Braslav ужо заўтра, а беларусы кінуліся здаваць ці перапрадаваць квіткі — у чым прыкол?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя5

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць