Грамадства22

Генконсул у Беластоку: Купленыя шэнгенскія візы могуць прывесці да арышту

Купленыя шэнгенскія візы могуць прывесці да арышту ў краіне прызначэння, паведаміў генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Аляксандр Берабеня.

Апошнім часам у беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Беластоку сталі актыўна звяртацца грамадзяне Беларусі з просьбай дапамагчы разабрацца з сітуацыямі, звязанымі з ануляваннем польскімі ўладамі віз на мяжы, а таксама арыштамі і закрыццём для іх уезду ў краіны Шэнгенскага пагаднення.

«Нашы суайчыннікі не разумеюць, за што іх або іх родных нечакана вяртаюць з мяжы, за што анулююць візы», — распавёў суразмоўца.

Паводле слоў генконсула Беларусі, у першым квартале гэтага года павялічылася і колькасць паведамленняў у дыппрадстаўніцтва ў Беластоку з польскіх кампетэнтных органаў аб затрыманнях, штрафах і нават арыштах грамадзян Беларусі, якія парушылі правілы перасячэння мяжы.

«Большая частка затрыманняў, а таксама вынесеных судовымі органамі прысудаў адносна нашых грамадзян звязана з нямэтавым выкарыстаннем віз або атрыманнем польскіх нацыянальных і шэнгенскіх віз падманным шляхам,
— адзначыў Аляксандр Берабеня. — Грамадзяне не разумеюць у поўнай меры, што, купіўшы на вуліцы запрашэнне для афармлення візы, можна ўжо на мяжы трапіць пад арышт. Бо, падаўшы ў дыппрадстаўніцтве Рэспублікі Польшча дакументы для афармлення візы, напрыклад, з мэтай працаўладкавання, можна атрымаць толькі так званую працоўную візу і наведваць суседнюю краіну з іншымі мэтамі на падставе такой візы забаронена. Гэта значыць, па пакупкі з такой візай ехаць нельга. Тое ж датычыца прыватных або дзелавых запрашэнняў. Вельмі часта беларусы, аформіўшы візы на падставе запрашэнняў з далёкіх ад прыгранічча рэгіёнаў, ніколі не даязджаюць да тых гарадоў і вёсак. Разлічваючы, мяркуючы па ўсяму, што польскі бок гэта не праверыць і пры чарговым пашпартным афармленні на граніцы не затрымае». Больш таго, затрыманне або штраф можа быць у адносінах да беларускіх грамадзян, якія наведвалі Польшчу на паставе такіх купленых запрашэнняў нават некалькі гадоў таму: у судах да гэтага часу разглядаюцца справы мінулых гадоў.

Паводле слоў Аляксандра Берабені, у генконсульства сталі паступаць таксама паведамленні з польскіх кампетэнтных службаў аб страхавых полісах з выпраўленымі ў іх датамі.
З’яўляюцца таксама праблемы з чэкамі сістэмы вяртання падатку Tax Free, якія нашы суайчыннікі ў чарзе на граніцы за пэўнае ўзнагароджанне перадаюць трэцім асобам для нелегальнага афармлення. Аднак не ўсе разумеюць, што такія парушэнні кваліфікуюцца як падробліванне дакументаў і належаць да катэгорыі крымінальных злачынстваў.

Беларускія дыпламаты нагадваюць: нямэтавае выкарыстанне віз, падробка дакументаў трактуецца заканадаўствам Рэспублікі Польшча як спроба незаконнага перасячэння мяжы, а таксама прадастаўленне заведама ілжывай інфармацыі службовым асобам, у гэтым выпадку супрацоўнікам пагранічнай службы і консулам Рэспублікі Польшча.

Гэта можа прывесці да судовага разбору нават без удзелу грамадзяніна Беларусі і пакаранню аж да пазбаўлення волі да трох гадоў і ўнясеннем у базу асоб, уезд якім у краіны Шэнгенскага пагаднення забаронены.

Каментары2

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць