Улада11

Кіраўнік МЗС Латвіі: Урэгуляваць усе спрэчныя пытанні паміж Мінскам і Бруселем у адзін момант не ўдасца

Урэгуляваць усе спрэчныя пытанні паміж Беларуссю і Еўрасаюзам у адзін момант не ўдасца, але дыялог вельмі важны. Такую думку выказаў журанлістам міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс па выніках перамоў з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем 10 красавіка ў Віцебску.

Паводле слоў Рынкевічса, ён давёў да ведама беларускага боку тое, як Еўрасаюз бачыць некаторыя пытанні. «Тут у нас ёсць яшчэ вельмі шмат пытанняў, над якімі трэба папрацаваць. Гэта бачанне ЕС па некаторых аспектах дэмакратычных правоў і свабод, але разам з тым, што вельмі важна, мы пераходзім да абмеркавання гэтых пытанняў, да дыялогу, і я думаю, ёсць некаторыя пытанні, якія будуць прасоўвацца ў станоўчым рэчышчы. Мы будзем працягваць гэтыя перамовы і далей».

Пры гэтым Рынкевічс падкрэсліў, што такі дыялог і кантакты вельмі важныя не толькі для ўмацавання і развіцця двухбаковых адносінаў, але і для большага разумення паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

«Ці зможам мы ўрэгуляваць усе пытанні за адзін дзень ці гадзіну? Вядома, не. Думаю, што будзе яшчэ шмат рознагалоссяў. Але ў нас ёсць даволі добрыя падставы думаць, што паміж Беларуссю і Еўрасаюзам адкрываецца новая магчымасць, дзе мы можам прасунуцца ў рэчышчы дыялогу», — падкрэсліў кіраўнік МЗС Латвіі.

У сваю чаргу Макей заявіў, што адносіны Беларусі з ЕС не знаходзяцца ў тупіку.

«Мы ясна давялі пазіцыю беларускага боку адносна супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам, пачулі пазіцыю калег. Мяркую, што, нягледзячы на тыя праблемы, якія існуюць у нашых адносінах з ЕС, мы не знаходзімся ў тупіку. Ёсць яснае разуменне таго, што мы павінны заўсёды знаходзіць алгарытм дзеянняў, якія дазволяць нам, вырашаючы прынцыповыя праблемы, паступова рухацца па тых кірунках, якія магчымыя», — сказаў ён.

«Мы таксама дасягнулі пэўнага разумення ў тым плане, якім чынам трэба развіваць наша супрацоўніцтва і ў кантэксце адносінаў з Еўрасаюзам», — дадаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?21

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнікаў, якія абслугоўвалі «Белсат», абвінавацілі ў вывадзе 1,8 млн даляраў праз фіктыўныя паслугі15

Трамп запатрабаваў ад Зяленскага спыніць знішчэнне расійскіх НПЗ з-за пагрозы сусветнага дэфіцыту паліва24

У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі23

Кіраўнікі Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі аб'ядноўваюцца для выхаду са складу Вялікабрытаніі9

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс34

Вячорка: Ціханоўская з Коўлам абмяркоўвала варыянт з амністыяй, пры якой не адкрываюцца новыя справы і спыняюцца мінулыя25

Што вядома пра хакейнага суддзю, затрыманага па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі6

Селін Дыён вярнулася на сцэну з канцэртам пасля шасці гадоў перапынку з-за хваробы2

Ксёндз з Віцебска напісаў аповесць аб праведнасці, якая аказалася дэманізмам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?21

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць