Свет55

Лукашэнка павіншаваў Мадуру з «пераканаўчай перамогай»

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікаласа Мадуру Мораса з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле.

«Сёння ў Беларусі шчыра рады за вас і Венесуэлу. Мы ўсім сэрцам і душой хварэлі за прадаўжальніка справы вялікага палітыка XX і XXI стст. — камандантэ Уга Чавэса.

Выбар, зроблены венесуэльскім народам, сведчыць пра велізарны давер і прызнанне вашых выдатных заслуг у абароне і падтрымцы дзяржаўных інтарэсаў Венесуэлы»,
адзначыў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка запрасіў Мадуру наведаць Беларусь у любы зручны для яго час.

Казаць пра пераканаўчую перамогу Мадуры не выпадае. Ён перамог з вынікам 50,76%.
У адзінага кандыдата ад апазіцыі Энрыке Капрылеса — 49,07% галасоў. Капрылес запатрабаваў пераліку галасоў. Цэнтрвыбаркам Венесуэлы не выключае такой магчымасці. Мадура таксама не супраць пераправеркі.

Павіншаваў Мадуру з перамогай таксама кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць