Пералёт у Барселону каштуе ад 150 еўра, але танных білетаў вобмаль.
З 2 чэрвеня іспанская бюджэтная авіякампанія Vueling пачынае рэгулярныя рэйсы па маршруцеСамалёты будуць лятаць адзін раз на тыдзень, па нядзелях. З Беларусі можна выляцець, аМінск-Барселона .
Мінімальны тарыф складае 150 еўра, але недарагія білеты ўжо раскупленыя на ўсе дні, апроч 2 чэрвеня.Засталіся квіткі толькі па 410 еўра ў адным накірунку. Дарэчы, багаж аплочваецца асобна.
Для параўнання, з «Белавіяй» адляцець з Мінска ў Барселону можна два разы на тыдзень ад 270 еўра ў адным накірунку.
А вось з суседняй Вільні ў аэрапорт непадалёку ад Барселоны ў чэрвені можна даляцець за 120 еўра.
* * *
Vueling — бюджэтная авіякампанія, заснаваная з 2004 годзе. Другі па велічыні авіяперавозчык Іспаніі. Базуецца ў Барселоне, дадатковыя вузлы знаходзяцца ў Більбаа, Мадрыдзе, Амстэрдаме, Фларэнцыі, Парыжы, Рыме, на Ібіцы і ў іншых гарадах. Самалёты Vueling лятаюць па ўсёй Еўропе — ад Лісабона да Масквы.
Цяпер чытаюць
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары