Эканоміка

«Беларуськалій» нарошчвае вытворчасць

За студзень—сакавік 2013 года на ААТ «Беларуськалій» было выраблена 2,207 млн. т калійных угнаенняў, што на 5,5% больш за аналагічны леташні ўзровень. Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве 23 красавіка ў ходзе прэс-тура.

У 2012 годзе аб'ём вытворчасці калійных угнаенняў склаў 7,951 млн. т, што на 9% менш за ўзровень 2011 года. Гэтую тэндэнцыю на прадпрыемстве звязваюць з нестабільнай сітуацыяй на сусветным калійным рынку. Аб'ём вытворчасці тэхнічнай солі ў першым квартале 2013 года склаў 507,1 тыс. т (на 66,2% больш, чым за адпаведны перыяд 2012 года), харчовай солі — 21,5 тыс. т (на 6,2% больш), кармавой солі — 21,1 тыс. т (на 26% больш).

Продаж калійных угнаенняў у 2012 годзе на экспарт склаў 6,405 млн. т (на 17,7% менш за ўзровень 2011 года).
У сваю чаргу пастаўкі прадукцыі на ўнутраны рынак выраслі ў паўтара раза і дасягнулі 1.541 тыс. т. За тры месяцы гэтага года на ўнутраны рынак пастаўлена 624,4 тыс. т, на экспарт — 1.583,3 тыс. т (плюс 24,1% да ўзроўню першага квартала 2012 года).

Геаграфія экспарту прадстаўлена 79-ю краінамі. Асноўнымі рынкамі збыту застаюцца краіны Азіі, Лацінскай Амерыкі, Заходняй і Усходняй Еўропы.

Прадукцыйнасць працы па валавым дададзеным кошце ў фактычных цэнах за 2012 год вырасла ў 1,3 разу. Знос асноўных фондаў, як падкрэслілі на прадпрыемстве, за апошнія гады «значна знізіўся»: калі ў 2006 годзе ён складаў 74%, то ў 2012-м — 43,8%.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг за студзень—снежань 2012 года павялічылася на 35,2%. Як адзначылі спецыялісты "Беларуськалія", пры прагназуемых аб'ёмах продажу і існуючым парытэце цэн на ўнутраным і знешнім рынках у 2013 годзе ААТ чакае атрымаць на 14% больш выручкі, чым летась. За 2012 год налічана падаткаў і плацяжоў на суму 10,4 трлн. рублёў, што ў 1,2 разу больш, чым за 2011 год.

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс8

«Беларуская народная забава». Як працуе новая сістэма запісу на польскую візу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць