Грамадства

Ад палітвязня Васьковіча другі месяц не прапускаюць лістоў

Пра гэта сайту charter97.org распавяла Тамара Васьковіч, бабуля палітзняволенага актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Яўгена Васьковіча.

«Апошні ліст я атрымала 29 сакавіка. У ім ўнук паведаміў, што да яго пачалі даходзіць лісты і не толькі ад блізкіх сваякоў. Да яго таксама дайшла перадача ад родных, лёс якой доўгі час быў невядомы», — адзначыла бабуля палітычнага вязня.

Яна падкрэсліла, што з таго часу ад Васьковіча не было ніякіх вестак.

«Вось ужо другі месяц я чакаю ад яго ліст. Наколькі мне вядома, іншым сваякам таксама нічога не прыходзіла. Я нават не ведаю, што здарылася. Можа быць, яго неяк ахавалі ад сувязі з вонкавым светам, гэта значыць папросту пакаралі», — лічыць Тамара Васьковіч.

Нагадаем, з траўня 2011 года ў палітвязня Васьковіча было каля 40 спагнанняў ад кіраўніцтва пенітэнцыярных устаноў, больш за 20 раз яго кідалі ў ШЫЗА, у выніку чаго ён правёў у штрафным ізалятары больш за 150 сутак.

Такім чынам, беларускія ўлады не спыняюць маральна і фізічна ціснуць на палітычных вязняў і кожны раз звяртаюцца да новых метадаў.

Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення нібыта за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. У верасні мінулага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў20

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе15

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны30

Беларускага шпіца навучылі асновам матэматыкі2

Аляксей Хлястоў звярнуўся да падпісчыкаў — упершыню пасля Акрэсціна13

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста12

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў20

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць