Грамадства22

Кыргызстан працягвае верыць у экстрадыцыю Бакіевых

Урад Кыргызстана працягне прыкладаць намаганні для экстрадыцыі экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго брата Жаныша Бакіева, якія атрымалі прыстанішча ў Беларусі, заявіў віцэ-прэм’ер Шаміль Атаханаў у інтэрв’ю мясцоваму агенцтву АКИpress.

«Мы гэтую працу будзем абавязкова працягваць, — сказаў ён. — Забойства і масавае забойства — гэта сур’ёзныя абвінавачанні, па якіх дзяржава не мае права пакінуць гэта пытанне і пакласці пад сукно. Мы па пытанні экстрадыцыі арганізоўваем сур’ёзную працу».

Паводле слоў Атаханава, нядаўна Беларусь наведала рабочая група, якая «правяла перамовы, вызначыла першыя этапы развіцця адносінаў». «Раней жа не было наогул магчымасці весці перамовы. Гэтая праца будзе працягвацца», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер у інтэрв’ю, апублікаваным 14 мая.

15 мая намеснік міністра замежных спраў Кыргызстана Аскар Бешымаў паведаміў журналістам, што працэс экстрадыцыі Бакіевых «мае пазітыўны рух» і зараз «ідуць перамовы».

Ён нагадаў, што раней у адказ на адмову беларускага боку ў выдачы Бакіева кыргызстанскае знешнепалітычнае ведамства панізіла ўзровень свайго дыпламатычнага прадстаўніка ў Беларусі да часовага паверанага замест паўнамоцнага пасла.

Нагадаем, Курманбек Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі прыехаў у Беларусь паводле асабістага запрашэння Аляксандра Лукашэнкі 19 красавіка 2010 года пасля дзяржаўнага перавароту ў Кыргызстане.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар18

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М17

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі22

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

Не чапайце гэтых мух!3

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

У Гродне не знеслі стары будынак, а пачалі яго рэканструкцыю. Вось як ён будзе выглядаць2

Эксперт назваў мінімальную колькасць дзён адпачынку для поўнага аднаўлення2

Адэкалон «Саша» лепшы за Dior Sauvage? Беларусы ўсляпую ацанілі водары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар18

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць