Усяго патроху2626

Нашэсце камароў у Беларусі можа спыніць толькі сухое надвор'е

Так пракаментаваў анамальную сітуацыю навуковы супрацоўнік навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Міхаіл Максіменка.

Позняя вясна і паводка паменшылі колькасць кляшчоў, але спрыялі размнажэнню насякомых. У крамах назіраецца павышаны попыт на рэпеленты. У вёсках пакутуюць людзі.

«Калі працягнуцца ападкі, у глебе будзе падтрымлівацца вільгаць, захаваюцца дробныя вадаёмы, то камары і іншыя смокчучыя кроў казуркі стануць развівацца інтэнсіўна
Калі ж не будзе ападкаў, то колькасць насякомых паменшыцца», — спрагназаваў вучоны.

Пры ўкусе камары вылучаюць антыкаагулятны — рэчывы, якія запавольваюць згортванне крыві. «Укусы камароў і макрацоў здольныя выклікаць алергічную рэакцыю ў чалавека. Калі ўкусы досыць шматлікія, можа павысіцца тэмпература, узнікнуць іншыя праблемы са здароўем», — растлумачыў Міхаіл Максіменка,паведамляе БелТА.

Бяда ў тым, што прагноз на бліжэйшыя шэсць дзён несуцяшальны. На дварэ будзе душна, вільготна. Так, у нядзелю ў Мінску чакаецца моцны дождж. Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца ў суботу, панядзелак, аўторак і сераду.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць