Улада22

Беларусь адмаўляецца супрацоўнічаць з ААН, бо няма «прафесійнай этыкі ў яе дзейнасці»

17 мая праваабаронца-вясновец Валянцін Стэфановіч накіраваў міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею зварот у сувязі з невыкананнем беларускай дзяржавай рашэння Працоўнай групы па адвольных затрыманнях ААН у справе Алеся Бяляцкага.

Разам са зваротам міністру дасланы адкрыты ліст Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў з патрабаваннем выканання дадзенага рашэння.

У рашэнні, прынятым 31 жніўня 2012 года, Працоўная група прызнала, што пазбаўленне волі праваабаронцы і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага з’яўляецца адвольным, і падкрэсліла, што «адэкватнымі сродкамі прававой абароны з’яўляецца вызваленне сп. Бяляцкага і наданне яму законнага права на кампенсацыю ў адпаведнасці з артыкулам 9, пунктам 5 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП)».

Аднак беларускі бок адмаўляецца выконваць гэтае рашэнне ўплывовай міжнароднай арганізацыі, заявіўшы замест гэтага, што не бачыць сэнсу ў супрацоўніцтве з Працоўнай групай і абвінаваціўшы яе ў палітычнай заангажаванасці. «Беларусь заўсёды канструктыўна ставілася да ўзаемадзеяння з тэматычнымі працэдурамі Савета [Савета па правах чалавека ААН], прадстаўляла на яго адрас усю запрошваемую інфармацыю.

Аднак у такіх умовах з улікам крайняй палітычнай ангажаванасці Працоўнай групы, адсутнасці прафесійнай этыкі ў яе дзейнасці Беларусь не бачыць сэнсу для далейшага ўзаемадзеяння з Працоўнай групай у яе цяперашнім складзе», — заявіла ў сваім выступе афіцыйная дэлегацыя Рэспублікі Беларусь падчас 22-й сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая праходзіла сёлета ў сакавіку.

Патрабаванне Працоўнай групы аб выпраўленні становішча сп. Бяляцкага і прывядзенні яго ў адпаведнасць з нормамі і прынцыпамі, выкладзенымі ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і МПГПП беларуская дэлегацыя назвала «умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы дзяржавы»: «Разглядаем заключэнне Працоўнай групы па справе Бяляцкага як спробу апраўдаць злачынцу шляхам прылічэння яго да праваабаронцаў, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы».

Прымаючы да ўвагі гэтыя заявы, Стэфановіч, услед за Абсерваторыяй па абароне праваабаронцаў, у сваім звароце да міністра замежных спраў нагадвае, што спецыяльныя працэдуры ААН (у тым ліку Працоўная група па адвольных затрыманнях) з’яўляюцца дапаможнымі органамі ААН.
Яны былі створаны Саветам па правах чалавека ААН і падсправаздачныя яму. Сябры ПГАЗ абіраюцца Кансультатыўнай групай, якая прызначаецца Саветам па правах чалавека ААН, на падставе ведаў і досведу ў галіне іх мандата, добрасумленнасці, незалежнасці і бесстароннасці. Іх юрыдычныя заключэнні, такія як вышэйзгаданае рашэнне па справе Алеся Бяляцкага, з’яўляюцца рашэннямі ААН. Рэспубліка Беларусь як дзяржава-сябар ААН мае абавязак супрацоўнічаць з усімі органамі і механізмамі ААН (як гэта прадугледжана артыкулам 56 Статута ААН), а таксама звязана дамовамі, у прыватнасці МПГПП, які Беларусь ратыфікавала ў 1973 г.

Акрамя таго, праваабаронца, спасылаючыся на ч. 5.11. Палажэння аб Міністэрстве замежных спраў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі ад 31.07.2006 № 978, падкрэслівае, што ў задачы міністэрства ўваходзіць і «кантроль за выкананнем міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь і аказанне садзейнічання ў выкананні міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь».

У сувязі з гэтым Валянцін Стэфановіч просіць міністра замежных спраў забяспечыць кантроль за выкананнем рашэння Працоўнай групы па адвольных затрыманнях ААН па справе Алеся Бяляцкага, прыняць захады па садзейнічанні выканнаю дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь дадзенага рашэння і паведаміць пра прынятыя захады ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць