Здарэнні3535

Справа дактароў: фармакампаніі падкупляюць беларускіх медыкаў?

У медыцыне наспявае новы скандал: вядучых спецыялістаў краіны падазраюць у карупцыі.

— З пачатку года больш за 150 лекараў трапілі на размовы ў Генеральную пракуратуру краіны, — распавёў «Народнай волі» адзін з «дапытаных» медыкаў. І назваў прозвішчы вельмі вядомых кардыёлагаў, анколагаў, трансплантолагаў.

Па словах нашага суразмоўцы, падставай для такіх размоў паслужыла расследаванне Еўрапейскага антыманапольнага камітэта.
Чатыром фармакалагічным кампаніям было вынесена папярэджанне за тое, што ў сваёй дзейнасці на тэрыторыі Беларусі яны выкарыстоўваюць несумленныя метады, працуюць па карупцыйных схемах, фактычна падкупляюць чыноўнікаў ад медыцыны, загадчыкаў кафедрамі, спецыялістаў, якія могуць паўплываць на рашэнне аб дзяржзакупках лекавых сродкаў. У асноўным дарагіх імунасупрэсараў, цытастатыкаў, іншых проціпухлінных прэпаратаў, кошт аднаго пакунка некаторых такіх прэпаратаў дасягае тысячы даляраў. Узамен лабіравання сваіх інтарэсаў лекарам фармакампаніі праплачваюць удзел у розных міжнародных форумах і навуковых канферэнцыях, селяць нашых спецыялістаў у дарагія гатэлі, уладкоўваюць ім экскурсіі і іншыя культурныя мерапрыемствы. У выніку «такога супрацоўніцтва» ў 2012-м на закупку імпартных лекавых прэпаратаў, што прымяняюцца ў дзяржаўнай ахове здароўя, было выдзелена амаль на 3 млн даляраў больш, чым у 2011 годзе.

Па неафіцыйнай інфармацыі, кампаніям пагражаюць буйныя грашовыя штрафы, некаторым фірмам прыйшлося нават змяніць кіраўнікоў сваіх прадстаўніцтваў у Беларусі. Што да медыкаў, то іх «справай» занялася Генпракуратура краіны, якая ў сваю чаргу правяла маніторынг ў медыцынскай галіне на прадмет карупцыі.

Пакуль следчыя пракуратуры вядуць гутаркі з дактарамі, навукоўцамі-медыкамі.
І не выключана, што ў дачыненні да многіх з іх могуць прымяніць арт. 21 Закона «Аб барацьбе з карупцыяй», у якім пералічваюцца правапарушэнні, прыраўнаваныя да карупцыі, у прыватнасці, прыняцце дзяржаўнай службовай або прыраўнанай да яго асобы «падарункаў або iншай выгады ў выглядзе паслугі у сувязі з выкананнем службовых (працоўных) абавязкаў». А гэта ўжо — крымінальныя справы, напрыклад, па артыкуле «атрыманне незаконнага ўзнагароджання работнікамі дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі». І санкцыі па такім артыкуле прадугледжаны сур’ёзныя, максімальная — абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

У Генпракуратуры ад каментароў па дадзенай праверцы устрымліваюцца.

— Генеральная пракуратура маніторыць усе міністэрствы на прадмет карупцыі і Міністэрства аховы здароўя ў тым ліку, — заявілі ў прэс-службе ведамства. — Праверка была. Але гэта ўнутраная інфармацыя, каментароў пакуль не даем.

Медыкі, з якімі праводзілі гутаркі ў Генпракуратуры, таксама не хочуць агалоскі дадзенай сітуацыі.

Па некаторай інфармацыі, дадзеная праверка скончылася новай пастановай Міністэрства аховы здароўя «для службовага карыстання», якая забараняе спецыялістам, якія ўдзельнічаюць у правядзенні разнастайных тэндэраў, дзяржаўных закупках, удзельнічаць у спонсарскіх паездках. А гэта, як правіла, галоўныя спецыялісты Мінаховы здароўя, галоўныя ўрачы клінік, загадчыкі аддзяленняў і кафедрамі, нярэдка медыкі з імёнамі, лепшыя прадстаўнікі розных сфер медыцыны. Безумоўна, падобная забарона — лепш, чым крымінальная справа аб карупцыі. Але…

— Ва ўсім свеце фармакампаніі дапамагаюць арганізатарам разнастайных медыцынскіх кангрэсаў, — падзяліўся сваім меркаваннем наш суразмоўца. — Яны дапамагаюць урачам удзельнічаць у такіх мерапрыемствах.
Кампаніі ўкладаюць грошы ў навуковыя распрацоўкі. А дзе навукоўцы могуць дзяліцца сваім вопытам? На міжнародных кангрэсах. Часта інфармацыя, якая гучыць у дакладах на навуковых кангрэсах, нідзе не публікуецца, шырокай агалосцы аддаецца праз гады. І калі беларускія спецыялісты не змогуць прымаць удзел у такіх з’ездах, то і не будуць ведаць пра новаўвядзенні ў медыцыне. Як правіла, Міністэрства аховы здароўя не мае сродкаў, каб фінансаваць удзел нашых спецыялістаў у такіх кангрэсах. Гэта дарагія мерапрыемствы, толькі рэгістрацыйны ўнёсак на некаторыя медыцынскія форумы можа дасягаць некалькіх соцень еўра. Але іншая справа, калі гэтыя камандзіроўкі становяцца падобнымі на турыстычныя туры, калі фармакампанія «бярэ ў абарот» і заахвочвае чыноўнікаў ад медыцыны і лекараў-адміністратараў, а ў выніку закупляюцца лекі, аналагі якіх, што вырабляюцца іншымі фармацэўтычнымі кампаніямі, танней і не менш эфектыўныя. Страты нясе і бюджэт, і пацыенты, якіх па сутнасці пазбаўляюць выбару чым лячыцца.

Што і казаць, праблема існуе. І адной «пасадкай за краты» дзясятка-другога дактароў яе не вырашыш. Патрэбен дзяржаўны падыход.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?10

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Я стаў знакамітым пісьменнікам, ён таксама знайшоў нармальную працу». Філіпенка раскрыў, што пісаў жарты для Зяленскага6

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild13

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе8

Учора ў раёне трактарнага завода было не праціснуцца з-за канцэрта «Іванушак»25

Нібы птушка Фенікс: 35 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»15

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа4

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам42

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?10

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць