Гэтай вясной на вялікіх экранах кінатэатраў паўстала ва ўсёй красе
Раман у класічнай амерыканскай літаратуры з’яўляецца тыповым прадстаўніком так званага «Стагоддзя джазу». Твор Фіцджэральда быў неаднаразова экранізаваны: і ў 1926 годзе, і ў 1947, і ў 2000.
На гэты раз за справу ўзяўся аўстралійскі рэжысёр Баз Лурман, вядомы сваімі працамі «Мулен Руж», «Рамэа + Джульета». Лурман мае адметную любоў да яркасці і прыгажосці візуалізацыі, найбольш набліжаную да глянцу, таму і тут ён узяўся за сваё, зрабіўшы з твору феерверк.
Інтэрпрэтацыю сюжэту арыгінала Лурман зрабіў даволі якаснай, за выключэннем пачатку, дзе ён трошкі змяніў сюжэт кнігі і даслаў Ніка Карауэя, героя, ад якога ідзе аповяд, у псіхлякарню, у якой ён і распавядае доктару ўсю трагічную гісторыю жыцця і кахання Гэтсбі. Такі адыход ад сюжэту рамана выглядае досыць апраўданым і выкарыстаны для аблягчэння кінематаграфічнага аповяду.
Але сама падача сюжэту цярпела хібы, бо, калі ў рамане Фіцджэральда чытач можа назіраць тонкі баланс паміж апавяданнем і мараллю, якая не заўсёды ляжыць на паверхні, то Лурман глыбокі пасыл спрасціў і вывеў на экран спрошчаны варыянт, ужо з разжаванымі сэнсамі.Таму гледачам застаецца толькі адкрыць рот і праглынуць падрыхтаванае.
Вяртаючыся да герояў. Нік Карауэй — малады чалавек, які прыехаў скараць
Герой спрэчны — з аднаго боку гэта моцны духам, цынічны мільянер, які займаецца нелегальным бізнэсам, а з іншага — сумленны іНа працягу фільма стаўленне да яго кардынальна змяняецца, пачынаючы ад пагарды, часам спачування, сканчаючы сапраўдным захапленнем. Гісторыя напоўнена любоўнымі трохкутнікамі, здрадамі і асабістымі трагедыямі герояў.па-дзіцячаму наіўны,па-вар ’яцку закаханы малады чалавек.
Што тычыцца эмоцый, дык Лурман разышоўся не на жарт, у некалькі разоў узмацніўшы эмацыйнае напружанне ад падзей, на якое, пэўна, сам Фіцджэральд не разлічваў.
Падзеі адбываюцца ў Амерыцы 1922 года, час вялікіх пераменаў, вялікага грашовага «буму», калі чалавек імгненна ўзлятае і гэтак жа імгненна падае. Часы таннага алкаголю і заняпаду маралі, трыумф уласнай свабоды, якую немагчыма стрымаць.
Як у самой кнізе, так і ў фільме, яскравай лініяй ідзе асуджэнне паўсюль існага матэрыялізму і капіталізму, з яго раслаеннем грамадства на бедных і багатых, а таксама ладу жыцця так званага «элітарнага» грамадства, якое прасаджвае грошы і сваімі паводзінамі агаляе ўсе хібы Амерыкі тых часоў.
Фільм пачынаецца з панарамыНе абыйшлося ў фільме без трэкаў знакамітай Ланы Дэль Рэй з песняй «Young And Beautiful». Дзіўнае спалучэннеНью-Ёрка , знятай з вышыні птушынага палёту. Уся гэтая прыгажосць паказваецца пад суправаджэннехіп-хопу . Больш за тое, усе саундтрэкі, якія будуць сустракацца ў фільме — гэта пераклад рытмаў20-х на сучасную апрацоўку.
Варта адзначыць гульню саміх актораў, сярод якіх Леанарда Дзі Капрыё, ён жа Джэй Гэтсбі, Кэры Маліган, Тобі Магвайр. Другасныя ролі былі такімі моцнымі, што не саступалі галоўным. А Дзі Капрыё так прыгожа плача і так кранальна грае, што ўжо дзеля аднаго яго варта на фільм схадзіць, узяўшы з сабой некалькі сурвэтак.
Ня гледзячы на метамарфозы фільм застаўся «джазавым», з добра пабудаванымі сюжэтнымі лініямі, пампезнымі вечарынкамі, крыміналам, пагонямі і прыгожымі дэкарацыямі, якія мелі нерэальны характар. Усе было падобна на вялікі карнавал, з вялікай колькасцю мішуры і бляску, які цябе асляпляе. Але такая падача дае зразумець штучнасць усяго таго «свята жыцця», за якім хавалася як уласныя трагедыі герояў, так і абсурднасць такога ладу жыцця прадстаўнікоў «залатой» супольнасці.
Цяжка сказаць ці паспяховы гэты фільм, як экранізацыя вялікага амерыканскага раману, але, як асобны кінетамаграфічны твор, ён безумоўна заслугоўвае увагі.
Каментары