Афіша11

«Беларускія пошукі росту альбо Эканоміка паводле Эклезіяста»

Лятучы ўніверсітэт запрашае на лекцыю эканаміста Аляксандра Чубрыка.

Лятучы ўніверсітэт у межах цыкла «Urbi et Orbi» ладзіць публічную лекцыю эканаміста, дырэктара Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандра Чубрыка «Беларускія пошукі росту, альбо Эканоміка паводле Эклезіяста».

Лекцыя адбудзецца 30 мая ў канферэнц-зале гатэля «Еўропа» (Інтэрнацыянальная, 28), пачатак у 18.30. Уваход вольны.

Пошукі крыніц росту — галоўная задача «сапраўдных эканамістаў». Сміт вывучаў прычыны і прыроду багацця народаў. Пасля Вялікай дэпрэсіі адны эканамісты прапаноўвалі дзяржаве актыўна стымуляваць эканоміку, другія — баранілі прынцыпы вольнага рынку, але агульная мэта была адна — рост. Пазней дзеля таго, каб «зрабіць бедныя краіны багатымі», паўсталі цэлыя арганізацыі. Ці варта казаць, што Беларусь у сваіх пошуках не вынайшла ўласны шлях, але прайшла сцяжынамі іншых?

Шлях Беларусі ад 2000 года можна падаць наступным чынам. Перш мы прайшлі праз часы, калі асновай росту былі інвестыцыі. Хаця гэта больш правільна было б назваць «паўставаннем новых будынкаў», бо вытворчыя інвестыцыі тады адыгрывалі другасную ролю. Тады (прыкладна 2006–2007 гады) да апірышча на інвестыцыі дадаўся пошук крыніцаў іх фінансавання. Маўляў, колькі нам трэба? Ага. Вось прададамо трохі дзяржаўнай маёмасці, пазычым — і будзе чым фінансаваць рост. Гэты шлях вельмі хутка прывёў краіну да першага крызісу (2009).

Тут ужо дадаўся апошні складнік нашых пошукаў: стабілізацыйныя крэдыты. І стэнд-бай МВФ, і пазыка Сусветнага банка (невялікая), і пазнейшы крэдыт Антыкрызіснага фонду мелі пэўныя патрабаванні наконт рэформаў. Пасля кароткага ўздыму эканоміку напаткаў чарговы — глыбейшы — крызіс 2011. Потым — пэўная лібералізацыя, за якой — чарговы пошук вонкавых крыніцаў фінансавання росту ды абвестка мадэрнізацыі (=інвэстыцыяў) «новай» панацэяй. І…кола замкнулася.

Мадэлі і тэорыі, якія ляжаць у аснове нашых пошукаў росту, даўно прызнаныя акадэмічнай навукай неадпаведнымі базавым прынцыпам эканомікі як сацыяльнай навукі: яны не ўлічваюць, якім чынам людзі рэагуюць на стымулы. Пра гэта грунтоўна і дасціпна напісаў амерыканскі эканаміст Уільям Істэрлі ў сваім даўнім артыкуле 1998 года (ды хіба адзін ён!). Але мы чамусьці чарговы раз абціраем павуцінне з выкапнёвых ідэяў і рушым па коле — заганным. Адзінае, куды гэты рух нас паступова скіроўвае — гэта «пастка беднасці». Цікавіць выйсце з гэтае пасткі?

Каментары1

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

На французскі «шэнген» цяпер можна запісацца самастойна — некаторыя ўжо атрымалі слоты1

Найхаладней гэтай ноччу было ў Езярышчы

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю28

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны12

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць