Кіно4444

На «Жыве Беларусь!» адгукнуліся найлепшыя розумы краіны

«Жыве Беларусь!» варта было зняць хоць бы дзеля таго, колькі людзей ён прабіў на рэфлексіі. Нават калі не ўсе імёны тых, хто адгукнуўся на выхад карціны, цяпер на слыху, гэта напраўдзе найлепшыя людзі краіны. І крайне цікава, у якім ракурсе яны разглядаюць карціну і па якіх крытэрах ацэньваюць. Чаго яны чакаюць ад кіно і, шырэй, — беларускай культуры як такой, і як расстаўляюць прыярытэты ў новай культурнай сітуацыі? Прапануем меркаванні некаторых з іх.

Алесь Чарняковіч, беларус, супрацоўнік іспанскага даследчага центра FRIDE:

Фільм Лукашэвіча-Вячоркі — прапагандысцкі гратэск. Расчараванне аказалася тым большым, што аўтары стужкі рабілі ёй гучны піяр. Сорамна, што такой нашу краіну і яе народ могуць упершыню пабачыць і сур’ёзна ўспрыняць замежнікі! «Вышэй за неба» Курэйчыка, прыкладам, гля-дзець было цікава. І не сорамна. Тая стужка давала надзею. «Жыве Беларусь!» не дае ні надзеі, ні мастацкай эстэтыкі, ні жыццёвай праўды.

Фільм вызначае слабая ігра актораў. Сваю справу добра робяць толькі майстры Анатоль Кот і Аляксандр Малчанаў, але іх ролі другога плана. Выдатнаму актору Дзянісу Тарасенку ўдаецца выцягнуць характар з вельмі слабага сцэнара, але гэта фільм не ратуе.

Сцэнар — вось самая вялікая праблема фільма. Няма цікавай сюжэтнай лініі, акцэнты размытыя, матывацыя персанажаў непераканаўчая. Мастацкія вобразы — плоскія і гратэскныя. Беларусы выстаўленыя нейкімі карыкатурнымі, апазіцыянеры — шаблоннымі, а сам палітычны пратэст — эфемерным. Стужка выйшла двухмернай.

Сяргей Гудзілін, фатограф:

Галівуд ніколі не здымае фільмаў пра тое, што было 5 ці 10 гадоў назад. Але прынцып: «Новае — гэта добра забытае старое» — там працуе на 100%. Для «Жыве Беларусь!» ідэальным быў бы сцэнар супраціву 90-х. Пра гэта маладая генерацыя нічога не ведае, але падзеі для Беларусі там не менш, а то і больш драматычныя. Трэ’ было здымаць кіно пра тых маладых патрыётаў, у якіх цяпер сем’і, пра тое, як Зянон тайна ўцякаў з краіны. Пра сэкс, моладзь і другую палову 90-х, пра пакаленне «НРМ». Для краіны той прамежак важнейшы за сітуацыю 2009—2010-га. І аўдыторыя фільма была б шырэйшая. Гэта тактыка мастацтва. І Захаду тая частка гісторыі таксама была б цікавейшая.

Аляксандр Качан, сцэнарыст «Масакры»:

Фільм «Жыве Беларусь!» немагчыма рэцэнзаваць як мастацкі твор. Гэта перш за ўсё палітычная з'ява, стаўленне да яго вызначаецца грамадскай пазіцыяй, ідэалагічнымі перакананнямі, а не эстэтычным густам ці прафесійнымі крытэрамі. Гэта публіцыстычны твор у форме ігравога.

Павел Батуеў, электрык з Салігорска, які працуе на Ямале:

Паглядзеў «Жыве Беларусь!». Страшна вяртацца на радзіму (іронія).

Каментары44

Цяпер чытаюць

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця2

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў выключыў удзел Расіі ў «Еўрабачанні» з-за сатанізму5

У Венгрыі заяц скокнуў самакатчыку ў твар і збіў яго на зямлю9

У Гомелі адбыўся яшчэ адзін выпадак нападу бяздомнага сабакі на дзіця 1

Ці не здарацца летам масавыя адмены авіярэйсаў праз дэфіцыт паліва?

Па цяжкіх артыкулах будуць судзіць, верагодна, цэлую сям'ю3

У Мінску сталі пераносіць трамвайнае кальцо з ДС «Возера» бліжэй да цэнтра

У Пецярбургу прадпрымальнік з нажом прабраўся ў Эрмітаж і з імператарскага крэсла звярнуўся да Пуціна1

Кая Калас: Расія, Кітай і ЗША хочуць разбурыць Еўрасаюз8

Пяскоў звінаваціў Зяленскага ў падбухторванні з-за слоў пра Беларусь2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця2

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць