Грамадства44

Юрася Бушлякова пахавалі пад бел-чырвона-белым сцягам

У Менску адбылося разьвітаньне з выдатным журналістам, мовазнаўцам и чалавекам Юрасём Бушляковым.

Разьвітацца зь Юрасём Бушляковым прыйшлі ягоныя родныя, бліжэйшыя сябры і паплечнікі — а гэта вядомыя ў краіне літаратары, навукоўцы, журналісты, выкладчыкі і студэнты. Дзясяткі людзей несьлі да труны белыя і чырвоныя кветкі, запальвалі сьвечкі і казалі словы памяці. Гаворыць журналіст Зьміцер Лукашук, літаратарка Тацьцяна Сьнітко, паэт Зьміцер Вішнёў.

Лукашук: «Зь Юрасём мы працавалі разам вельмі даўно, яшчэ на радыё 101.2. Гэта вельмі выбітны журналіст, мовазнаўца. Ён дараваў мне кнігі, да выданьня якіх спрычыняўся, мы сябравалі і я вельмі ганаруся, што ён хросны бацька маёй дачкі».

Сьнітко: «Я запомніла яго, як чалавека інтэлігентнага, якіх мала, ягоны розум, ягоная адукаванасьць незвычайная. І самае галоўнае, што ўсё гэта спалучалася зь вялікай дабрынёй да людзей. Я проста не магу паверыць, што Юрася няма».

Вішнёў: «Юрась быў вельмі сьветлы чалавек, цудоўны навуковец, вельмі сьветлы чалавек. Мне вельмі сумна, што ў такім узросьце сыходзяць людзі ягонага кшталту. Мне падаецца, што гэта вельмі вялікая недарэчнасьць».

Труна з целам Юрася Бушлякова была пакрыта вялікім бел-чырвона-белым сьцягам. Цырымонія разьвітаньня распачалася малітвай, якую адправіў сьвятар грэка-каталіцкай царквы, айцец Андрэй Абламейка. Слова браў геральдыст Уладзімер Крукоўскі, мовазнаўца, выкладчык і грамадзкі дзеяч Лявон Баршчэўскі, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч, журналіст Віталь Цыганкоў. Галоўная думка кожнай прамовы — адыход Юрася Бушлякова — страта для ўсяго беларускага. Рэдактар часопісу «ARCHE» Валер Булгакаў — сябар Юрася Бушлякова з часоў студэнцтва — у разьвітальным слове сказаў:

«Для мяне Юрась Бушлякоў быў прыкладам хрысьціяніна. Для яго служэньне беларушчыне не было каньюнктурным, ён быў беларускамоўным наскрозь: ён быў беларускамоўным у крамах, ён быў беларускамоўным у таксоўках і цягніках, ён быў беларускамоўным, калі хадзіў на цяжкія візыты ў онкадыспансэр. Быць сьвядомым і актыўным беларусам у беларускім грамадзтве надзвычай цяжка перадусім з прычыны псыхалягічных выдаткаў. Юрась прайшоў свой крыжовы шлях ад пачатку да канца. І магчыма, што акурат наша чэрствасьць, наша неўспрымальнасьць, наша пагарда да беларускай мовы і культуры і спрычынілі ягоны такі хуткі і заўчасны канец».

Дасканалая адукацыя і бліскучае веданьне мовы дазвалялі Юрасю Бушлякову быць ня толькі лідэрам новай плыні беларускага мовазнаўства, але і высокапрафэсійным выкладчыкам, таленавітым журналістам. Апошнія гады Юрась Бушлякоў працаваў у рэдакцыі радыё "Свабода".

Дырэктар радыё "Свабода" Аляксандр Лукашук на разьвітаньне з сябрам і паплечнікам сказаў: «Самая вялікая страта — гэта страта — для бацькоў сына, для сына бацькі, для каханай жанчыны каханага чалавека. Але гэтую вялікую страту родных і блізкіх Юрася, як сваю асабістую, таксама сёньня перажываюць тыя, хто зь Юрасём быў знаёмы, ведаў і працаваў разам. У гэтыя дні становіцца зразумела, што страта Юрася — гэта агульнанацыянальная страта. Гэта агульнанацыянальная страта, бо справа, якою ён займаўся — любіць, берагчы, мацаваць родную мову — гэта падставовая справа беларускай культуры, беларускай незалежнасьці, беларускай прышласьці».

Пахавалі Юрася Бушлякова на Паўночных могілках Менску.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў10

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Залужны: Не варта лічыць, што Расія ўжо прайграла вайну7

«Найгоршы ва ўсёй Беларусі». Жыхары Слоніма раскрытыкавалі адказ райвыканкама пра чыгуначны пераезд1

Прапагандыстка Сіманьян заклікала расіян супакоіцца наконт дэфіцыту бензіну і нагадала, што ёсць яшчэ прадуктовыя карткі13

У Светлагорскім раёне малое дзіця з’ела бабуліну таблетку і памерла8

Каранік заклікаў ездзіць на метро і паказаў прыклад13

Асудзілі па крыміналцы мінчаніна, які ў трэдсах усумніўся ў існаванні гітлераўскага плана «Ост»30

Уладальнік аршанскай кавярні трапіў у страшную аварыю з ласём — тыдзень ляжаў у рэанімацыі і нічога не памятаў пра тое2

Лукашэнка сказаў, які раён ён зробіць узорным10

Лукашэнка папросіць «нябесную канцылярыю» пра сухое надвор'е на час жніва11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў10

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць