Грамадства44

Дзмітрый Ус стварае Партыю бізнесу

Дзмітрый Ус, прадпрымальнік, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года стварае Партыю бізнесу.

Як сказаў Дзмітрый Ус, ідэя ўзнікла ў сувязі з утварэннем Еўразійскага эканамічнага саюза, які павінен пачаць функцыянаваць з 1 студзеня 2015 года, і на фоне, на яго думку, ухілення беларускіх улад ад выканання сваіх абавязацельстваў у ходзе стварэння гэтага інтэграцыйнага ўтварэння.

Адной з мэтаў партыі, паводле слоў Уса, стане «данясенне да людзей інфармацыі аб Еўразійскім эканамічным саюзе і аб тым, што кіраўнцтва Беларусі перашкаджае яго стварэнню».
Беларусі, упэўнены палітык, неабходныя лібералізацыя эканамічных адносін, прыватызацыя, стварэнне такога інвестыцыйнага клімату, які «ўдыхнуў бы жыццё» ў эканоміку.

«Партыя бізнесу» — рабочая назва праекта, удзельнікамі якога стануць як індывідуальныя прадпрымальнікі, так і буйныя бізнесмены, упэўнены Ус.

Цяпер рыхтуецца статут партыі, устаноўчы з’езд можа адбыцца восенню. Аднадумцы Уса — дробныя і буйныя бізнесмены, палітыкі, эканамісты.

Паводле слоў Уса, калі ўлады не зарэгіструюць партыю, гэта наглядна прадэманструе, што кіраўніцтва краіны не зацікаўлена ў інтэграцыі з Расіяй і сусветнай супольнасцю. Якім чынам партыя будзе існаваць і дзейнічаць у такіх умовах, палітык гаварыць пакуль не стаў.

Нагадаем, Дзмітрый Ус, прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня 2010 года і асуджаны на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму,
быў вызвалены 1 кастрычніка 2011 года на падставе ўказа Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні.

Каментары4

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі8

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць