Свет5959

Ахлабысцін гатовы нанесці ядзерны ўдар па Польшчы

Вядомы расійскі акцёр, пісьменнік і святар Іван Ахлабысцін лічыць, што манархія для Расіі — ідэал, піша top.rbc.ru.

«Любы нармальны чалавек, а ў расейцаў гэта больш відавочна праяўлена, ніколі не будзе прыніжана кланяцца перад кімсьці. Толькі перад любімым чалавекам — і толькі, калі гэта ад Бога. А манархія ёсць пастаўшчык волі Госпада, нават калі гэта дзікая воля, як у Івана Грознага.

Калі ты кланяешся сімвалам манаршай улады, ты не чалавеку кланяешся, ты кланяешся промыслу Божаму, чалавечай гармоніі і свайму месцу ў гэтай гармоніі. Ты ахвяруеш сваім жыццём не дзеля чувака, які сядзіць на газавай трубе, а сам жыве ў Лондане і лічыцца расійскім патрыётам, ты кланяешся Богу.

Шмат шуму нарабіла маю заяву пра цара. Усе сядзелі і наракалі: «Так, цара можна, але…», і ніхто не мог сфармуляваць, што ж «але». А потым казалі словамі Высоцкага: «Сярод нас буйных мала, вось і няма важакоў».

І тады ў эфіры самай ліберальнай радыёстанцыі я абвясціў, што гатовы быць царом. Я да гэтага часу памятаю спалоханыя вочы журналіста «Эхо Москвы», калі я гэта сказаў. Усе гундзелі, а я гатовы. Хочаце — замаўляйце. Мяне не бянтэжыць царская мантыя. Ува мне няма царскага славалюбства, каб наклеіць ордэн дзеда за бітву пад Грунвальдам, але калі размова ўстае так, што няма буйных, то я гатовы. Лёгка вазьму на сябе гэтую адказнасць. Тут жа нанясу ядзерны ўдар па Польшчы — адтуль да нас ветрам не данясе. Бесталковая краіна».

Каментары59

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць