Культура33

Білеты на Шаркунову ў Ганцавічах распаўсюджвалі па разнарадцы райвыканкама

Кіраўнікі прадпрыемстваў мусілі забяспечыць не толькі набыццё білетаў, але і яўку.

Забяспечыць удзел і даць справаздачу ў аддзел культуры райвыканкама аб колькасці набытых квітках на канцэрт спявачкі Ганны Шаркуновай, які плануецца 13 чэрвеня ў Ганцавічах, абавязалі кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Ганцавіцкага раёна.

З просьбай аказаць садзейнічанне і пераканаць падначаленых выдаткавацца на канцэрт да кіраўнікоў звярнуўся намеснік старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Сяргей Саракоў.

Вось тэкст разасланай тэлефанаграмы: «13 чэрвеня 2013, а 18.00 у гарадскім Доме культуры адбудзецца канцэрт Ганны Шаркуновай (г. Мінск). Цана квітка 40 000 рублёў.
Прашу аказаць садзейнічанне і забяспечыць удзел у канцэрце дэлегацыі працоўнага калектыву ў колькасці, згодна з дадаткам. У тэрмін да 11 чэрвеня 2013 года прадаставіць у аддзел культуры райвыканкама (каб. 413) інфармацыю аб набытых квітках і пацвердзіць яўку дэлегацыі».

Такім правераным і надзейным спосабам у горадзе Ганцавічы далучаюць да культуры. А то ці мала, ганцаўцы возьмуць ды і не пойдуць на канцэрт сталічнай зоркі, і спяваць артыстцы прыйдзецца ў паўпустой зале… Як такое дапусціць? — іранізуюць аўтары выдання «Ганцавіцкі час».

Цікава, што прадусар Ганны Шаркуновай Уладзімір Кубышкін не так даўно ганарыўся незалежнасцю сваіх артыстаў.
«Мы ніколі не былі пад „дахамі“ філармоній ці канцэртных залаў. Нам закручвалі гайкі, але цяпер ніводная сволач не зможа мяне папракнуць ні ў чым», — казаў ён. Відаць, знайшоўся дах вышэй за філарманічны.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра15

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць