Спорт22

Беларус Леанід Кучук узначаліў маскоўскі «Лакаматыў»

Беларус Леанід Кучук падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Лакаматывам».
Ён змяніў знакамітага харвата Славена Біліча. У мінулым сезоне масквічы занялі ў чэмпіянаце Расіі дзявятае месца і не трапілі ў еўракубкі — гэта найгоршы вынік каманды ў яе суверэннай гісторыі.

Кучук зрабіў сабе імя ў Малдове. Пад яго кіраўніцтвам «Шэрыф» з Ціраспаля стаў флагманам малдаўскага футбола.
Затым Кучук прыняў новы выклік — разам з памочнікам яшчэ адным беларусам Андрэем Сасніцкім перайшоў у кіеўскі «Арсенал». У мінулым сезоне пад яго кіраўніцтвам толькі «Арсенал» здолеў перайграць чэмпіёнскі «Шахцёр». Але зімой 2013 года кіеўскі клуб страціў асноўных спонсараў, і Кучук палічыў, што ў такой сітуацыі «Арсенал» не зможа вырашаць сур`ёзныя задачы.

У выніку беларускі спецыяліст узначаліў краснадарскую «Кубань». У вясновай частцы чэмпіянату Расіі краснадарскі клуб адзіны, хто не прайграў ніводнага матча, і, заняўшы пятае месца, упершыню ў сваёй гісторыі прабіўся ў еўракубкі.
Кіраўніцтва «Кубані» прапанавала Кучуку новы кантракт, але беларускі спецыяліст адгукнуўся на выклік «Лакаматыва». Адзначым, што ў складзе чыгуначнікаў выступае беларускі апорны паўабаронца Ян Цігараў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай10

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было21

У Ленінградскай вобласці адбылася масіраваная атака дронаў: пажары ў партах і калапс у Пулкаве5

У лабавым ДТЗ у Маладзечанскім раёне загінулі 25‑гадовая дзяўчына і яе 34‑гадовая пасажырка

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута1

Галоўным іранскім перамоўшчыкам з ЗША мог стаць спікер парламента краіны Галібаф. Чым ён вядомы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць