Эканоміка

Беларусь выплаціла МВФ яшчэ $82,4 млн

Беларуь сёння ў мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыту стэнд-бай міжнароднага валютнага фонду ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54,7 млн. СДР, што эквівалентна $82,4 млн. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.

Беларусь рэалізавала праграму стэнд-бай, падтрыманую крэдытам МВФ на $3,5 млрд., у перыяд са студзеня 2009 года па красавік 2010 года. Гэта дало магчымасць краіне забяспечыць станоўчую дынаміку па шэрагу пазіцый у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы. На 2013 год прыпадае пік выплат па крэдыту. Папярэдняе пагашэнне адбылося 21 чэрвеня, тады рэспубліка выплаціла таксама 54,7 млн. СДР, што было эквівалентна $83,6 млн.

З 1992 па 2008 год Беларусь двойчы выкарыстала фінансавыя рэсурсы МВФ: па лініі фонду сістэмных трасфармацый — $217,2 млн. і па механізму стэнд-бай — $77,4 млн. У лютым 2005 года Беларусь поўнасцю пагасіла названыя крэдыты МВФ.

Дзейнасць МВФ у Беларусі накіравана на супрацоўніцтва з урадам і Нацыянальным банкам пры падрыхтоўцы праграм эканамічнай палітыкі з акцэнтам на падаткова-бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку, абменны курс і гандлёвую палітыку з мэтай дасягнення значнага эканамічнага росту, нізкай інфляцыі і ўстойлівасці плацежнага балансу.

Міжнародны валютны фонд — спецыялізаваная ўстанова ААН са штаб-кватэрай у Вашынгтоне (ЗША). Афіцыйная дата стварэння МВФ — 27 снежня 1945 года. Беларусь з’яўляецца членам МВФ з 1992 года, яе квота на пачатак 2013 года складала 386,4 млн. СДР ($542,1 млн.).

Каментары

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай22

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

У Палацы мастацтва — ажыятаж. Што так зацікавіла сотні мінчукоў15

У мінскім наземным транспарце запрацавалі кнопкі адкрыцця дзвярэй4

«Мы не пара»: Патап і Насця Каменскіх абвясцілі пра разрыў5

На Канферэнцыі беларусаў у Варшаве чацвёра чалавек разгарнулі плакаты супраць Ціханоўскай. Яна адказала57

Вызвалены расійскі археолаг Буцягін зноў збіраецца ў Крым1

Ад нядзелі ў Беларусь прыйдзе лета

«Ідэя — сэкс»: сацсеткі ў захапленні ад хлопцаў, якія на ўніверсітэцкім конкурсе прыгажосці выйшлі ў вышыванках17

Ціханоўская: Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць — мы з вамі працягваем упарта рабіць беларускую справу11

Андрэй Пачобут вярнуўся ў фэйсбук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай22

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць