Свет11

Знайшлі статуэтку «Оскара» Паўла Таланкіна, што згубілася падчас пералёту з Нью-Ёрка ў Франкфурт

Узнагарода, атрыманая за дакументальную стужку пра ўплыў прапаганды на падлеткаў у Чалябінскай вобласці, знікла пасля таго, як амерыканскія службы бяспекі прымусілі рэжысёра здаць яе ў багаж.

Авіякампанія Lufthansa знайшла залатую статуэтку ў аэрапорце Франкфурта-на-Майне, піша Deutsche Welle.

Прэс-служба авіякампаніі афіцыйна пацвердзіла, што статуэтка «Оскар» Паўла Таланкіна знаходзіцца ў бяспецы ў Германіі. Перавозчык ужо прынёс прабачэнні рэжысёру і цяпер высвятляе, ці застаецца ён у Франкфурце, каб арганізаваць перадачу ўзнагароды.

Паралельна кампанія праводзіць унутранае расследаванне, каб зразумець, якім чынам каштоўны груз быў страчаны падчас транспарціроўкі.

Гісторыя са знікненнем статуэткі здарылася 29 красавіка падчас пералёту Таланкіна з Нью-Ёрка. Перад вылетам з аэрапорта імя Джона Кенэдзі супрацоўнікі бяспекі ЗША палічылі «Оскар» патэнцыйна небяспечным прадметам і запатрабавалі адправіць яго ў багажнае аддзяленне, пасля чаго сувязь з узнагародай была страчана. Гэты інцыдэнт выклікаў хвалю абурэння сярод кінематаграфістаў і грамадскасці.

Павел Таланкін атрымаў прэмію Амерыканскай кінаакадэміі за фільм «Містар Ніхто супраць Пуціна», які заснаваны на ўнікальных здымках адной са школ Чэлябінскай вобласці. Рэжысёр, які пакінуў Расію ў 2024 годзе, паказаў, як менавіта ў школьных сценах фармаваліся настроі маладога пакалення расіян.

Каментары1

  • Юзік
    01.05.2026
    Для мяне ён яшчэ адзін “харошы рускі”

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы13

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам7

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны2

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы13

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць