Здарэнні4040

Каля Шуміліна кіроўца пратараніў заслон ДАІ і загінуў

Ён уцякаў ад міліцыянтаў з хуткасцю больш чым 160 км/г.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама, 28 чэрвеня каля 23.00 41-гадовы непрацуючы жыхар Полацкага раёна, кіруючы «Рэно-Лагуна», на аўтадарозе Віцебск — Полацк не падпарадкаваўся неаднаразовым законным патрабаванням супрацоўнікаў ДАІ аб спыненні, працягваў рухацца на вялікай хуткасці ў бок гарадскога пасёлка Шуміліна. Супрацоўнікі ДАІ пераследавалі парушальніка з уключаным праблісковым маячком чырвона-сіняга колеру і гукавым сігналам, аднак вадзіцель на гэта ніяк не рэагаваў і працягваў рухацца з хуткасцю больш чым 160 км/г. Каб пазбегнуць магчымых ахвяр у населеным пункце, а там праходзілі масавыя мерапрыемствы, было прынята рашэнне выставіць заслон.

На скрыжаванні вуліц Луначарскага і Юбілейнай каля Шуміліна на асветленым участку дарогі быў выстаўлены заслон у выглядзе грузавой аўтамашыны «ДАФ» з паўпрычэпам.
Таксама былі задзейнічаны аўтамабілі аператыўнага прызначэння Шумілінскага РАУС, якія знаходзіліся па абодва бакі аўтадарогі з уключанымі маячкамі сіняга колеру і блізкім святлом фар, які асвятляў «ДАФ». Аднак пры выездзе на скрыжаванне вадзіцель «Рэно» не спыніўся і сутыкнуўся з паўпрычэпам, атрымаўшы цялесныя пашкоджанні. Пры дастаўцы ў бальніцу мужчына памёр у машыне хуткай дапамогі.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння Шумілінскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Ва УУС адзначылі, што ў выніку праведзеных першапачатковых следчых дзеянняў у следства з`явіліся дастатковыя падставы меркаваць, што ў дзеяннях супрацоўнікаў органаў унутраных спраў не ўглядаецца парушэнняў дзейнага заканадаўства і ведамасных інструкцый.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Украінку не пусцілі ў музей вайсковай тэхнікі ў Германіі. Высветлілася, што і беларусам уваход туды забаронены22

Russia Today правяла прапагандысцкі фестываль у Італіі5

Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове5

Бацькі выкрыкваюць гэтае імя, каб спыніць істэрыкі дзяцей — і трук працуе4

Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі6

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым7

У Польшчы катастрофа: не ведаюць, куды падзець бульбу. Цэны ўпалі да смешнага21

Бяляцкі расказаў пра адзіны ліст ад дзяржорганаў, дзе яму паведамілі пра Нобелеўскую прэмію — ад падатковай6

Шматдзетную маці запісалі ў дармаеды і налічылі ёй 700 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць