Эканоміка11

Хаджэнне чэкаў «Маёмасць» працягнута на тры гады

1 ліпеня набывае моц пастанова Савета міністраў «Аб тэрмінах абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» ад 3 снежня 2012 года.

Згодна з пастановай тэрмін абарачэння чэкаў «Маёмасць» працягнуты яшчэ на тры гады, па 30 чэрвеня 2016 года. Дакумент быў прыняты ў адпаведнасці з законам «Аб імянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь» ад 1993 года.

Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці даручана інфармаваць насельніцтва ў месячны тэрмін пра абарачэнне імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» у адпаведнасці са згаданай пастановай, а таксама трымаць у курсе выкарыстання ўказаных чэкаў.

Выдача імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» пачалася ў красавіку 1994 года, і ў першыя гады працэс абмену чэкаў на акцыі праходзіў актыўна.
Тэмпы чэкавай прыватызацыі ў краіне замарудзіліся ў 2000 годзе, пасля чаго тэрмін дзеяння чэкаў «Маёмасць» неаднаразова працягвалі. Апошнім разам ён атрымаў працяг у 2010 годзе да 30 чэрвеня 2013 года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць