Надвор'е

На гэтым тыдні чакаецца камфортнае надвор'е, у меру вільготнае і цёплае

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 8 ліпеня падчас відэабрыфінгу.

На надвор’е будуць уплываць свежыя паветраныя масы з Балтыйскага мора.

У аўторак будзе пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 10–16°С, днём 22–28°С.

У сераду пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 8–15°С, днём 21–28°С.

У чацвер месцамі магчымыя кароткія летнія дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 10–17°С, днём 20–27°С, па паўднёвым усходзе да 29°С.

«Самымі дажджлівымі днямі будуць пятніца і субота. Гэта звязана з праходжаннем актыўнага атмасфернага фронту з паўднёвага захаду Еўропы цераз нашу краіну»,

— адзначыў Рабаў. У гэтыя дні на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 12–19°С, днём максімальная 18–24°С, ва ўсходніх раёнах — да 27°С.

У нядзелю з ростам атмасфернага ціску дажджы спыняцца і пройдуць толькі месцамі.

Тэмпература паветра ноччу плюс 10–17°С, днём 20–27°С,

У найбліжэйшыя суткі ў Гродне чакаецца без істотных ападкаў, вецер паўночна-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12–14°С, днём 24–26°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс32

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА3

Былыя палітвязні Найдзёнаў і Каракін разам заспявалі песню ў Вільні. Гэта было кранальна ВІДЭА1

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс32

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць