Эканоміка1414

Жыхарам Валожынскага раёна строга забаронена трымаць свіней цягам паўгода

Жыхарам Валожынскага раёна Мінскай вобласці з 8 ліпеня «катэгарычна забаронена» ўтрыманне свіней. Забарона дзейнічае на працягу паўгода, паведамілі ў Валожынскім райвыканкаме.

Адпаведнае распараджэнне раённай адміністрацыі размешчана на сценах вясковых магазінаў. Як вынікае з распараджэння, «у сувязі з абвяшчэннем часткі Валожынскага раёна першай пагражальнай зонай па захворванні свіней на афрыканскую чуму» грамадзянам неабходна ў тэрмін да 8 ліпеня 2013 года «правесці зарэз здаровых свіней для асабістага спажывання». Ім абяцана даць магчымасць «здаць лішкі свіней у жывой вазе на мясакамбінаты».

Закуп свіней будзе рабіцца праз сельсаветы паводле заявак, якія неабходна было падаць да 5 ліпеня. У выпадку выяўлення захворвання свіней грамадзянам трэба «ў тэрміновым парадку» звяртацца па ўказаным тэлефоне. Самастойныя меры прымаць забаронена.

«З 8 ліпеня 2013 года ўтрыманне свіней катэгарычна забаронена на працягу шасці месяцаў. У выпадку парушэння патрабаванняў будзеце несці адказнасць згодна з КК РБ арт. 284», — сказана ў распараджэнні.

Артыкул 284 Крымінальнага кодэкса (парушэнне ветэрынарных правіл) прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў або пазбаўлення волі на такі ж тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

У выпадку выяўлення свіней «пры паўторным падворным абыходзе пагалоўе будзе канфіскоўвацца без выплат кампенсацыі», папярэджвае адміністрацыя Валожынскага раёна.

Валожынскі раён мяжуе з Іўеўскім раёнам Гродзенскай вобласці, дзе ў канцы чэрвеня была зарэгістраваная ўспышка захворвання на афрыканскую чуму свіней (АЧС).

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Ноччу ў Беларусі былі мінусы. Дзе было халадней?

У Польшчы прапанавалі жорсткі законапраект: грамадзянства — пасля 10 гадоў на сталым ДНЖ, дэпартацыя — за два правапарушэнні63

«Паставілі на лічыльнік яшчэ ў турме». Ігар Карней расказаў, чым скончылася гісторыя з судовымі выканаўцамі і штрафамі1

87 рублёў заробку і асаблівыя ўмовы для некаторых студэнтаў. Выкладчык БДУІР звярнуўся да Лукашэнкі26

У Беларусі стварылі біячып для выяўлення алергіі1

Эстонскія палітыкі моцна раскрытыкавалі Зяленскага: запалохваючы краіны Балтыі, той не даб'ецца поспеху16

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?17

«Жудасць жудасная». У расійскім гатэлі проста каля ложка паставілі помнік салдату Алёшу16

Расіяне пяты раз заявілі пра ўзяцце «ЛНР»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць