Эканоміка55

Залаты запас вырас на 500 кг

Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі за першае паўгоддзе вырас на 500 кг і дасягнуў 33,8 т, паводле звестак на 1 ліпеня 2013 года. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Нацбанка.

Як растлумачылі ў Нацыянальным банку, залаты запас павялічыўся за кошт куплі каштоўных металаў у Міністэрства фінансаў, а таксама за кошт перапрацоўкі некандыцыйных зліткаў у банкаўскія кандыцыйныя, якія былі залічаны на металічныя рахункі. Пры гэтым у планах у Нацбанка павелічэнне залатога запасу, нягледзячы на сыходны трэнд па золату на сусветным рынку. Зніжэнне цэн на золата - часовая тэндэнцыя, лічаць эксперты.

За 2012 года залаты запас Нацыянальнага банка павялічыўся на 1,6 т і склаў 33,3 т на 1 студзеня 2013 года. У 2011 годзе залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі вырас на 400 кг.

Залаты запас Нацбанка Беларусі вылічваецца ў тонах і ўключае золата (91,5 працэнта), а таксама серабро, плаціну і паладый.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць