Культура44

Будкін пра «Басовішча-2013»: «Jeszcze jedna!» замест «Жыве Беларусь!»

«Басовішча» ужо не тое. Гэтак могуць сказаць тыя, хто адкрыў для сябе гэты фэст у 90-х ці ў пачатку 00-х. Але «Басы» не сталі лепшымі альбо горшымі, яны проста перайшлі ў іншую якасць. Цяпер фэст ладзяць дзеткі тых, хто 24 гады таму запачаткаваў гэтую дзею ў Борыку, непадалёк ад беларускай мяжы. А яны маюць ужо зусім іншыя музычныя густы.

Праграма першага дня «Басовішча-2013» менш за ўсё нагадвала праграму фестывалю, які амаль чвэрць стагоддзя праходзіць пад слоганам «Музыка маладой Беларусі». Уласна ад конкурсу маладых гуртоў, які колісь быў галоўнай інтрыгай, вырашана было адмовіцца яшчэ некалькі год таму. Як і ад вольнай сцэны, на якой маглі выступіць дэбютанты. Сёлета конкурс правялі ў віртуальным рэжыме, даўшы паслухаць журы запісы 30 камандаў, што выказалі жаданне сыграць на «Басовішчы». Пераможцу быў прыз — выступ на самім фестывалі. Першае месца падзялілі KilFil і ili-ili, але да Гарадка даехалі толькі апошнія. Іх выступ прайшоў малазаўважна, бо адбыўся яшчэ да афіцыйнага адкрыцця фестывалю, калі было светла (святло заўжды адпужвала ад сцэны наведнікаў «Басоў»). Шкада, што так абышліся з камандай, бо яна вартая выступу ў асноўнай гасцявой праграме.

Першы дзень наогул засведчыў, што «Басовішча» перастала быць ідэйнай платформай па прасоўванні беларускасці.

Прынамсі з дапамогай музыкі. Пераважная большасць выступоўцаў гэтага дня была з Польшчы, сярод іх сыграў Pomidor/off і Re1ikt, а таксама беларуска-польскі праект Kinior&Zabelov ды апошні жывы беларускамоўны гурт Падляшша Ilo&friends.

На «нулявым» дні фестывалю ў вёсцы Мастаўляны мясцовыя жыхары папрасілі паставіць перад пачаткам дзеі якую-небудзь беларускую музыку, дык яе проста не знайшлося.
Яркіх беларускамоўных гуртоў з’яўляецца цяпер не так шмат, таму арганізатары вырашылі адмовіцца ад ранейшага фармату ды паклікалі тых, хто ім падабаецца. Таму першы дзень закрывалі польскія праект Masala Soundsistem і Died Moroz Convention, а другі дзень — палякі Indios Bravos і польскія зоркі беларускага паходжання The Toobes. Апошнія стасаваліся з публікай падкрэслена па-польску. Ясна, што і беларускіх сцягоў ды патрыятычных воклічаў гэтым разам было па мінімуме. Замест «Жыве Беларусь!» часцей крычалі «Jeszcze jedna» (клікалі на біс). Уласна, і саміх беларусаў было небагата, бо так і не ўдалося вырашыць пытанне з бясплатнымі візамі.

З іншага боку, «Басы» сталі нечым большым, чым проста музычны фэст. Таму «беларускасць» неслася з дапамогай немузычных акцый.

У тых жа Мастаўлянах, на тым месцы, дзе стаяў дом Каліноўскіх, зладзілі паказ нямой мастацкай стужкі 1927 года «Кастусь Каліноўскі» з жывой музыкай Сяргея Пукста. Наведнікам «Басовішча» паказалі таксама стужкі фэсту «Bulbamovie» ды фільм «Жыве Беларусь», быў зладжаны «кангрэс малявальшчыкаў» ды перформанс «Кастусь». З дапамогай такіх акцый атрымалася захаваць беларускую аўру. Без сумневу, на сцэне тую аўру дапамаглі захаваць выдатныя выступы другога дня фэсту, калі на сцэну выйшлі «Дзецюкі», Vincent i Akute, якія давялі, што «Басовішча» як фестываль беларускай музыкі і культуры яшчэ не канчаткова страчаны.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя14

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць9

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

У Магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя. Значыць, вясна ўжо блізка1

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь12

Замежныя дыпламаты, якія працуюць у Мінску, на Дзень роднай мовы падзяліліся неперакладальнымі словамі са сваіх моў3

Сям'я з шасці чалавек атруцілася грыбным супам у Ваўкавыскім раёне1

Зяленскі: ЗША патрабуюць аддаць Данбас Расіі48

Да Дня роднай мовы «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя14

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць