Музыка2323

Уладзімір Праснякоў выканаў па-беларуску песню на словы Янкі Лучыны

У расійскай зоркі Уладзіміра Праснякова ў рэпертуары раней з'явілася песня на беларускай мове.

Песню «Спі, малы сакол» напісаў кампазітар Раман Козыраў на словы класіка Янкі Лучыны для юнага беларускага выканаўцы Ромы Валазнёва. Валазнёў планаваў удзел у песенным конкурсе на «Славянскім базары», але не змог прыняць у ім удзел, бо яму яшчэ не споўнілася 18 гадоў.

«Аднак песня мне і бацькам вельмі спадабалася: мы вырашылі забраць яе на будучыню, — распавёў Раман Валазнёў. — Свае новыя кампазіцыі я адпраўляю Уладзіміру Праснякову з просьбай ацаніць; для гэтай песні я зрабіў аранжыроўку і таксама яму паслаў. Валодзя адказаў, што песня вельмі прыгожая, і прапанаваў праспяваць яе ўдвух.

Я здзівіўся, маўляў, яна ж на беларускай мове, ды і аранжыроўка мая наўрад ці падыдзе. На што Праснякоў сказаў:

«У мяне жонка хіба не беларуска? А аранжыроўку мы зробім!»
Так песня набыла новае жыццё ў аранжыроўцы Уладзіміра Праснякова, якую ён мне падарыў, — гэта царскі падарунак! І яшчэ Валодзя папрасіў у мяне дазволу выканаць гэтую песню ў дуэце з [яго жонкай] Наталляй Падольскай: мне нават было няёмка... Вядома, я цешуся, што яны спяваюць маю песню».

Пазнаёміліся Раман і Уладзімір Праснякоў ў 2009 годзе:
беларус быў удзельнікам конкурсу «Дзіцячая «Новая хваля», дзе заняў 2-е месца. У анкеце было пытанне: «З кім з зорак вы марылі б праспяваць дуэтам?» Рома напісаў, што з Уладзімірам Прасняковым.

«Аказваецца, мары спраўджваюцца, — кажа юны артыст. — Мы дуэтам выканалі ўжо нямала песень, і спадзяюся, што наша супрацоўніцтва будзе працягвацца».

Каментары23

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць