Прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана падпісаў дакумент ратыфікацыі аб кампенсацыі за будынак пасольства Літвы ў міжваенны перыяд, які падчас Другой сусветнай вайны перайшоў да Савецкага Саюза,
пацвердзілі літоўскія дыпламаты.
У адпаведнасці з дамовай, Літве перадаюцца памяшканні ў змешчаным у цэнтры Рыма палаца Blumenstihl. Гэтыя памяшканні бязвыплатна прадстаўляюцца Літве ў якасці кампенсацыі за будынак дыпламатычнага прадстаўніцтва Villa Lituania, які з часоў савецкай акупацыі і да сённяшняга дня займаюць расійскія дыпламаты.
Паводле дамовы, у палаца, спраектаваным вядомым італьянскім архітэктарам Лука Карміні ў канцы XIX стагоддзя, Літва атрымала ўвесь чацвёрты паверх плошчай амаль 700 кв. метраў. Памяшканні, кошт якіх складае амаль 9 млн еўра, перадаюцца Літве ў бязвыплатнае карыстанне на 99 гадоў з магчымасцю падоўжыць тэрмін арэнды ў 2112.
Падпісанае ў лютым у Вільні пагадненне летам ратыфікавалі абедзве палаты італьянскага парламента. У аўторак дакумент ратыфікацыі падпісаў прэзідэнт. Пагадненне ўступіць у сілу, калі найбліжэйшым часам яно будзе апублікаванае ў дзяржаўным весніку Gazzetta Ufficiale, паведаміла
Каментары