Эканоміка

Пасол у Літве абмеркаваў пытанні транзіту грузаў у Клайпедзе

Пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын наведаў Клайпеду, дзе ўзяў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных святу Дзень мора, паведаміла прэс-служба беларускага МЗС.

У межах візіту адбылася сустрэча з міністрам транспарту і камунікацый Літвы Рымантасам Сінкявічусам, на якой абмеркаваны ход рэалізацыі дамоўленасцяў у галіне транспарту і лагістыкі, дасягнутых на IX Міжнародным беларуска-літоўскім форуме (18–19 красавіка, Клайпеда).

На сустрэчы з мэрам горада Вітаўтасам Грубляўскасам разгледжаны перспектывы развіцця супрацоўніцтва літоўскага горада з Магілёвам, а таксама планы па правядзенні шэрагу сумесных мерапрыемстваў у сферы культуры.

Дражын сустрэўся з генеральным дырэктарам Клайпедскага дзяржаўнага марскога порта Арвідасам Вайткусам, генеральным дырэктарам канцэрна «Ахема-Груп» Вальдэмарасам Варэйкам, кіраўніцтвам шэрагу стывідарных кампаній (якія займаюцца пагрузкай і разгрузкай). Абмеркаваны пытанні развіцця супрацоўніцтва з беларускімі кампаніямі ў галіне транзіту грузаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць